Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў |
Святы Айцец |
07.05.2009 19:10 |
![]() У 2002 г. ксёндз Кірыл Васіль быў прызначаны дэканам Кананічнага права Усходніх Касцёлаў і прарэктарам Папскага Усходняга інстытута, а ў маі 2007 г. — рэктарам гэтай установы. З’яўляецца кансультантам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, Кангрэгацыі Веравучэння, а таксама Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. У 2005 г. з’яўляўся экспертам сходу Сіноду Біскупаў. Новапрызначаны сакратар ватыканскага ведамства таксама з’яўляецца прафесарам Папскага Грыгарыянскага універсітэта ў Рыме і тэалагічнага аддзялення Універсітэта ў Братыславе і Трнаве (Славакія). Акрамя славацкай мовы арцыбіскуп Кірыл Васіль валодае лацінскай, італьянскай, англійскай, рускай, украінскай, французскай, нямецкай, іспанскай, грэцкай і стараславянскай мовамі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.