Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Новыя дарадчыкі Святога Айца па эканамічных справах |
| Святы Айцец |
| 11.05.2009 19:49 |
|
Бэнэдыкт XVI прызначыў новых членаў Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы. Імі сталі італьянскі кардынал Агостыно Валліні (Папскі вікарый Рыма), венесуэльскі кардынал Хорхе Лібэрато Уроса Савіно (арцыбіскуп Каракаса), а таксама бразільскі кардынал Адзіліу Пэдру Шэрэр (арцыбіскуп Сан-Паулу). Прэфектура эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы — ведамства Рымскай курыі, якое кіруе фінансавымі ўкладамі і бюджэтам Ватыкана і Рыма-каталіцкага Касцёла. Зацверджана 15 жніўня 1957 г. ![]() |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.



для друку
Ватыканскае радыё