Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: тэалагічная камісія прызнала гераічнасць цнотаў Яна Паўла ІІ |
Святы Айцец |
13.05.2009 19:39 |
Тэалагічная камісія, якая сёння, 13 мая 2009 г., сабралася ў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, каб узняць пытанне адносна справы гераічнасці цнотаў Яна Паўла ІІ, выдала пазітыўнае меркаванне. Дакладны вынік галасавання яшчэ не вядомы, аднак вядома, што «за» выказаліся дзве трэція ўдзельнікаў сустрэчы. Дакладчыку працэсу былі прадстаўлены прапановы з просьбай растлумачыць некаторыя моманты. Ён перадасць іх камісіі кардыналаў і біскупаў, якая таксама павінна будзе выказацца адносна справы гераічнасці цнотаў Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Пры пазітыўным вырашэнні справы яна будзе прадстаўлена Папу, які з’яўляецца апошняю інстанцыяй у кожным кананізацыйным працэсе. Пасля згоды Бэнэдыкта XVI з дэкрэтамі пра гераічнасць цнотаў і цуд стане магчымым вызначэнне даты беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.