Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра сваю пілігрымку ў Святую Зямлю |
Святы Айцец |
18.05.2009 19:25 |
Успамін пра пілігрымку ў Святую Зямлю стаў галоўнай тэмай разважанняў папы Бэнэдыкта XVI перад малітвай «Regina Caeli». «Святая Зямля, сімвал любові Бога да Яго народа і ўсяго чалавецтва, з’яўляецца таксама сімвалам свабоды і супакою, якія Бог жадае для ўсіх сваіх дзяцей, — адзначыў Пантыфік. — Аднак у рэальнасці гісторыя мінулага і цяперашняга паказвае, што менавіта гэтая зямля з’яўляецца таксама сімвалам чагосьці адваротнага, а менавіта падзелаў і бясконцых канфліктаў». Папа Бэнэдыкт XVI назваў Святую Зямлю «пятым Евангеллем», дзе можна «дакрануцца да гістарычнай рэчаіснасці». «Бог увайшоў у гэтую зямлю, працаваў з намі ў гэтым свеце, — працягваў Папа. — Святая Зямля, з пункту гледжання на саму сваю гісторыю, можа быць прызнана мікракосмасам, які ўключае ў сябе „мазольную“ вандроўку Бога з чалавецтвам. Вандроўку, якая праз грэх цягне таксама Крыж. Аднак жа, дзякуючы шчодрасці Божай любові, таксама радасць Духа Святога, распачатае ужо змёртвыхпаўстанне — гэта таксама вандроўка праз даліны нашага цярпення да Божага Валадарства. Валадарства, якое не з гэтага свету, але жыве ў гэтым свеце і павінна пранікнуць яго сваёю моцаю справядлівасці і міру». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.