Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы ватыканскі Інтэрнэт-партал для моладзі
Святы Айцец
20.05.2009 16:10

З’явіўся новы ватыканскі Інтэрнэт-партал для моладзі www.pope2you.net , адкрыццё якога запланавана на 21 мая 2009 г. Апостальская Сталіца мае на мэце такім чынам папулярызаваць навучанне Святога Айца Бэнэдыкта XVI сярод маладога пакалення.

«Думаю, што з нашага боку гэта першая сур’ёзная спроба стварэння партала, які будзе арыентаваны на моладзь і будзе імкнуцца наладзіць з ёй змястоўны і разам з тым добразычлівы дыялог. У нейкай ступені гэта адказ на дэвіз сёлетняга Паслання Святога Айца на Сусветны дзень сродкаў сацыяльнай камунікацыі, які гучыць: „Новыя тэхналогіі — новыя зносіны».

Пантыфік заахвочвае нас да ўкаранення культуры дыялога, павагі і сяброўства. Праз гэты партал мы хочам стаць бліжэй да „лічбавага пакалення“, як Бэнэдыкт XVI называе сённяшнюю моладзь», — адзначыў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі.

Партал мае эксперыментальны характар. 21 мая па адрасе www.pope2you.net можна будзе знайсці прэзентацыю Папскага паслання на Сусветны дзень сродкаў сацыяльнай камунікацыі на пяці мовах. Будучыня дадзенага партала будзе залежаць ад яго папулярнасці сярод маладых карыстальнікаў.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.