Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: «кіберпрастора» можа быць месцам распаўсюджвання культуры пашаны, дыялога і сяброўства
Святы Айцец
20.05.2009 19:34
З нагоды Сусветнага дня сродкаў сацыяльнай камунікацыі, які будзе адзначацца 24 мая 2009 г. пад дэвізам «Новыя тэхналогіі — новыя адносіны. Укараняць культуру пашаны, дыялога і сяброўства», Бэнэдыкт XVI выказаў пажаданне, каб «кіберпрастора» стала месцам стварэння такой культуры.

Папа выказаў жаданне, каб «кіберпрастора» стала «месцам распаўсюджвання культуры пашаны, дыялога і сапраўднага сяброўства, якія спрыяюць росквіту каштоўнасцяў праўды, згоды і разумення».

Маладых католікаў Бэнэдыкт XVI заклікаў, каб былі «сведкамі веры ў лічбавым свеце». «Выкарыстоўвайце гэтыя новыя тэхналогіі для абвяшчэння Евангелля, каб Добрая Навіна бясконцай любові Бога да кожнай асобы гучала па-новаму ў нашым усё больш тэхналагічным свеце», — падкрэсліў Святы Айцец і заахвоціў, каб усе карыстальнікі новых камунікацыйных тэхналогій выкарыстоўвалі іх патэнцыял для ўмацавання сувязяў сяброўства і салідарнасці, а таксама для будавання лепшага свету.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.