Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Бэнэдыкт XVІ заклікае маліцца аб міры ў Святой Зямлі |
Святы Айцец |
20.05.2009 20:14 |
Сённяшнюю катэхезу падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прысвяціў свайму апостальскаму візіту ў Святую Зямлю. Пантыфік нагадаў, што на Кальварыі і ў базыліцы Гробу Пана ён маліўся аб моцы любові, крыніца якой заключана ў пасхальнай таямніцы, і якая здольна аднавіць людзей і ўвесь свет. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што гэтая пілігрымка была вялікім дарам для Касцёла і для яго асабіста. Перадусім гэта была пілігрымка да каранёў веры, але таксама душпастырскі візіт у Касцёл на Святой Зямлі. «Гэта супольнасць мае асаблівае значэнне, бо яна ёсць там, дзе Касцёл мае свае крыніцы», — сказаў Папа. Пры гэтым Святы Айцец падкрэсліў значэнне мірнага суіснавання хрысціянаў і мусульманаў. Гаворачы пра другую частку сваёй пілігрымкі, якая ахоплівала Ізраіль і тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі, Бэнэдыкт XVI адзначыў, што «ў гэтай зямлі, благаслаўлёнай Богам, часам здаецца, што выхад са спіралі насілля немагчымы». «Аднак для Бога і тых, хто Яму давярае, няма нічога немагчымага! З гэтага пункту гледжання, вера ў адзінага Бога, справядлівага і міласэрнага, якая з’яўляецца найкаштоўнейшым багаццем гэтых народаў, павінна вызваліць вялікія рэсурсы пашаны, паяднання і супрацоўніцтва», — сказаў Папа. Асаблівую ролю ў гэтых намаганнях, на думку Святога Айца, павінен адыгрываць Іерусалім, дзе сустракаюцца тры монатэістычныя рэлігіі. Сама яго назва — «Горад супакою» — выражае план Бога адносна чалавецтва: учыніць з яго адну сям’ю. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.