Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: дэбаты на тэму генетычна мадыфікаваных раслінаў |
Святы Айцец |
21.05.2009 16:19 |
У Ватыкане адбылося пасяджэнне Папскай акадэміі навук на тэму «Генетычна мадыфікаваныя расліны і бяспека харчавання ў кантэксце развіцця». У пасяджэнні прынялі ўдзел выдатныя вучоныя з 15 краінаў свету. Яны спрабавалі ацаніць, у якой меры трансгенныя арганізмы могуць і павінны садзейнічаць «зялёнай рэвалюцыі» ў свеце, асабліва ў краінах, якія развіваюцца. На пачатку пасяджэння было падкрэслена, што Апостальская Сталіца ўжо на працягу некалькіх гадоў займаецца дадзенай праблематыкай. Адносіны Касцёла да генетычна мадыфікаваных арганізмаў нельга назваць некрытычнымі або, наадварот, негатыўнымі, таму што біятэхналогія, як і ўсялякая тэхніка, з’яўляецца ў аснове сваёй добрай, калі добра ёю карыстацца. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.