Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца рыхтуе новы дакумент, прысвечаны праблемам міграцыі
Святы Айцец
21.05.2009 16:38
Апостальская Сталіца распачала падрыхтоўку новага дакумента, які датычыць праблемаў міграцыі. Папярэдняя ватыканская інструкцыя на гэтую тэму — «Erga migrantes caritas Christi» («Любоў Хрыста да мігрантаў») — была апублікавана каля 5 гадоў таму. На думку сакратара Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскупа Агостыно Маркетто, неабходна больш шырокае бачанне дадзенай праблемы.

20 мая 2009 г. арцыбіскуп Агостыно Маркетто прыняў удзел у кангрэсе, прысвечаным тэме правоў чалавека і гандлю нявольнікамі. Кангрэс быў арганізаваны ў Рыме Таварыствам папы Яна XXIII. Арцыбіскуп Маркетто перакананы, што абвастрэнне міграцыйнай палітыкі і кантролю на дзяржаўных межах не можа цалкам ліквідаваць рабства. Больш за тое, гэта заключае ў сабе дадатковую пагрозу для ахвяраў гэтага «промыслу». Арцыбіскуп Маркетто паінфармаваў, што Апостальская Сталіца ўзніме гэтую праблему на Сусветным кангрэсе душпастырства мігрантаў, запланаваным на лістапад гг.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.