Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра святога Феадора Студзіта — настаўніка духоўнага жыцця
Святы Айцец
27.05.2009 19:29
Сёння, 27 мая 2009 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прамовіў катэхезу, якую прысвяціў актуальнасці навучання святога Феадора Студзіта (VIII–IX стст.), візантыйскага манаха, аскета, пісьменніка і абаронцы культу святых абразоў.

Пантыфік нагадаў, што святы Феадор Студзіт быў адным з важнейшых рэфарматараў манаскага жыцця ў візантыйскім хрысціянстве, а таксама абаронцам культу святых абразоў падчас другога іканаборскага крызісу. Гэты святы, як адзначыў папа Бэнэдыкт XVI, разумеў, што пытанне культу святых абразоў датычыць праўды пра ўцелаўленне Хрыста.

Святы Айцец нагадаў, што праз рэформу манаскага жыцця святы Феадор жадаў учыніць з кожнага кляштара добра арганізаваную супольнасць, сапраўднае Цела Хрыста.

Бэнэдыкт XVI падчас катэхезы таксама звярнуў увагу на тое, што для святога Феадора праца мела такое ж значэнне, як паслушэнства і пакора. Ён бачыў у ёй крытэрый асабістай пабожнасці: чалавек, руплівы ў матэрыяльных справах, будзе руплівым і ў справах духоўных.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.