Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Клаўдзіу Хумэс пра святкаванне Года святарства
Святы Айцец
28.05.2009 15:24

Старшыня Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Клаўдзіу Хумэс заклікае паасобныя епіскапаты, дыяцэзіі, парафіі і мясцовыя супольнасці распрацаваць праграму мерапрыемстваў на Год святарства, які распачнецца 19 чэрвеня 2009 г.

Кардынал Хумэс адзначае, што кожны лакальны Касцёл павінен распачаць гэты год пэўнай важнай, святочнай літургічнай падзеяй. Заахвочвае таксама ўсіх, хто можа, прыбыць у Рым 19 чэрвеня, каб сабрацца ў гэты дзень вакол Святога Айца.

«Год святарства павінен адзначацца ва ўсім свеце з актыўным удзелам вернікаў, павінен стаць пазітыўным і актывізуючым часам», — адзначае кардынал Хумэс. А таксама дадае, што святары — гэта «людзі, якія па-сапраўднаму любяць Езуса Хрыста, Касцёл, народ Божы, салідарныя з беднымі і церпячымі. У гэтых адносінах Касцёл ва ўсім свеце ганарыцца сваімі святарамі».

У гэты перыяд старшыня Кангрэгацыі па справах Духавенства заклікае прааналізаваць канкрэтныя ўмовы жыцця святароў, магчымасці падтрымаць іх — перадусім там, дзе святары жывуць у асаблівай беднасці.

«Няхай гэта будзе год рэлігійных і грамадскіх урачыстасцяў, які схіліць вернікаў да малітвы, рэфлексіі, святкавання і аказання сваім святарам належнай павагі. Няхай стане нагодай для развіцця адзінства і сяброўскіх зносінаў святароў з даручанай ім супольнасцю», — падкрэслівае кардынал Клаўдзіу Хумэс.
 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.