Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Папскі Латэранскі універсітэт атрымаў італьянскую архітэктурную ўзнагароду |
| Святы Айцец |
| 28.05.2009 18:33 |
|
Папскаму Латэранскаму універсітэту прысуджана італьянская архітэктурная ўзнагарода (IN/ARCH-ANCE). Узнагароду, якая прысуджаецца ў Італіі ў трэці раз, атрымаў 26 мая 2009 г. у Мілане рэктар навучальнай установы арцыбіскуп Рыно Фізікелла. Адабрэнне Нацыянальнага інстытута архітэктуры і Нацыянальнага таварыства будаўніцтва выклікаў рэалізаваны на Латэране праект пашырэння Бібліятэкі імя Пія ІХ і перабудовы Вялікай залы імя Бэнэдыкта XVI. Аўтар праектаў — майстэрня King Roselli Architetti. Узнагарода прысуджана ў катэгорыі «новы будынак». ![]() |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.



для друку
Ватыканскае радыё