Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Антоніа Канісарэс: больш за 40 мільёнаў дзяцей у Іспаніі загінулі ў абортах |
Святы Айцец |
28.05.2009 20:12 |
Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Антоніа Канісарэс паведаміў, што ў выніку абортаў у Іспаніі загінулі больш за 40 мільёнаў дзяцей. Ён падкрэсліў, што «насіллем ліквідуюцца нявінныя чалавечыя істоты, слабыя і безабаронныя», і дадаў, што «гэта заўсёды найбольшае зло для чалавецтва». У праграме «Els matins» («Раніца») тэлеканала «TV3» 63-гадовы іерарх паведаміў, што больш за 40 мільёнаў чалавечых істотаў былі знішчаны згодна з законам, які павінен абараняць правы чалавека і справядлівасць. «Акрамя таго, — дадае кардынал Канісарэс, — гэтыя ненароджаныя дзеці былі пазбаўлены жыцця медыцынай, заданне якой — лячыць». Кардынал, які да нядаўняга часу з’яўляўся Прымасам Іспаніі, раскрытыкаваў планы пашырэння легальнай даступнасці абортаў у гэтай краіне. На яго думку, урад жадае стварыць цалкам новую культуру і новае грамадства. Аднак калі аборт прымаецца за адпраўны пункт у гэтай справе, то гэта сведчыць пра неразуменне годнасці чалавека і ігнараванне яго правоў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.