Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра памылковую інтэрпрэтацыю саборнасці
Святы Айцец
28.05.2009 20:11
Саборнае азначэнне Касцёла нагадаў папа Бэнэдыкт XVI падчас адкрыцця 27 мая 2009 г. у базыліцы святога Яна на Латэране штогадовага кангрэса Рымскай дыяцэзіі. Кангрэс прысвечаны тэме «Прыналежнасць да Касцёла і супольная душпастырская адказнасць». Святы Айцец адзначыў, што асноўнымі паняццямі саборнай эклезіялогіі з’яўляюцца народ Божы і Цела Хрыста. Яны падкрэсліваюць паўсюднасць Касцёла і супольную адказнасць усіх яго членаў.

«Пэўная інтэрпрэтацыйная плынь, адгукаючыся на саборны дух, жадала ўвесці непаслядоўнасць ці нават процілегласць Касцёла перад і пасля Сабору, часам не прызнаючы аб’ектыўнага размежавання паміж іерархічным служэннем і адказнасцю свецкіх у Касцёле, — казаў Папа. — Паняцце народу Божага некаторымі інтэрпрэтавалася чыста паводле сацыяльных крытэрыяў, амаль выключна „гарызантальна“, што выключае „вертыкальныя“ адносіны да Бога. Гэтыя погляды, безумоўна, супярэчаць і літары і духу Сабору, які не жадаў разрыву, іншага Касцёла, але сапраўднага і глыбокага аднаўлення ў бесперапыннасці таго самага суб’екта, Касцёла, які ўзрастае ў часе і развіваецца, застаючыся, аднак, тым самым, адзіным суб’ектам пілігрымуючага народу Божага».

Бэнэдыкт XVI нагадаў, што менавіта Божае слова склікае супольнасць, а Эўхарыстыя чыніць з яе адно Цела. «Таму клопат пра адарацыю і спосаб цэлебрацыі Эўхарыстыі не з’яўляецца другараднаю справаю, — адзначыў Пантыфік. — Гаворка ідзе пра тое, каб яе ўдзельнікі маглі зведаць прыгажосць таямніцы Хрыста. Бо прыгажосць літургіі не з’яўляецца пытаннем эстэтызму, але спосабам, праз які праўда пра любоў Бога ў Хрысце дасягае нас, зачароўвае і захапляе».

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.