Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI: трэба давяраць жыццю і чалавеку
Святы Айцец
29.05.2009 16:44

«Па прычыне негатыўных уплываў рэлятывізму і нігілізму ці аспрэчвання права на адукацыю, першы уклад, які мы можам зрабіць, — гэта сведчанне даверу да жыцця і чалавека, да яго розуму і здольнасці любіць», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI 28 мая 2009 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння епіскапату Італіі.

Пантыфік звярнуў увагу таксама на тое месца, якое ў служэнні святара займае выхаваўчая праца, звярнуўшыся пры гэтым да праблемы сусветнага эканамічнага крызісу і адпаведных ініцыятываў, якія прымае Каталіцкі Касцёл у Італіі.

«Нягледзячы на прынятыя на розных узроўнях меры, грамадскія вынікі крызісу надалей адчувальныя, і гэта сур’ёзна, асабліва калі справа датычыць самых слабых слаёў насельніцтва ці сем’яў», — адзначыў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI таксама выказаўся ў падтрымку фонду салідарнасці з Касцёлам у Ізраілі «Пазыка надзеі», збор сродкаў у які распачнецца па ўсёй Італіі 31 мая 2009 г.

Пантыфік адзначыў, што пра істотную форму міласэрнасці Касцёл у Італіі сведчыць і ў інтэлектуальнай сферы. Прыкладам гэтага з’яўляецца пашырэнне ментальнасці, якая спрыяе жыццю ў кожным яго аспекце і моманце, якую можна назваць таксама своеасаблівай выхаваўчай дзейнасцю і выразам канкрэтнай любові да кожнага чалавека.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.