Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка здзейсніў візіт у Апостальскую Сталіцу
Святы Айцец
02.06.2009 20:03
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка разам са сваёй жонкай Кацярынай 1 чэрвеня 2009 г. здзейсніў аднадзённы візіт у Ватыкан, падчас якога Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даў аўдыенцыю ўкраінскаму лідэру. Прэзідэнт Віктар Юшчанка сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Cвятасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і кіраўніком ватыканскага дыпламатычнага корпуса арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. На заканчэнне свайго візіту ў Апостальскую Сталіцу Віктар Юшчанка пабываў у Сіксцінскай капэле і памаліўся каля труны з целам Яна Паўла ІІ.

Падчас сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Віктарам Юшчанкам былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва ў культурнай-сацыяльнай галіне паміж Украінай і Апостальскай Сталіцай. Віктар Юшчанка, між іншым, запрасіў Святога Айца з афіцыйным візітам наведаць Украіну.

Прэзідэнт Украіны на сустрэчы з кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці адзначыў, што ўкраінская дзяржава высока ацэньвае узровень даверу і адкрытасці, уласцівы адносінам, якія склаліся паміж Украінай і Ватыканам, а таксама запэўніў у гатоўнасці і надалей рабіць усё магчымае дзеля захавання гэтай пазітыўнай атмасферы.

Падчас сустрэчы з ватыканскімі іерархамі Віктар Юшчанка таксама нагадаў, што ў сакавіку 2009 г. споўнілася 90 гадоў з дня заснавання дыпламатычнай місіі Украіны пры Апостальскай Сталіцы.

Удзельнікі сустрэчы далі пазітыўную ацэнку актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва у культурна-гуманітарнай сферы.

Паводле матэрыялаў interfax.ru

 
 
 
Фота www.daylife.com
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.