Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяры авіяцыйнай катастрофы ў Атлантыцы
Святы Айцец
03.06.2009 20:08

Дзяржаўны сакратар Яго Cвятасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ ад імя Пантыфіка накіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі з катастрофай самалёта французскіх авіяліній «Air France», які пацярпеў крушэнне 1 чэрвеня 2009 г.  падчас рэйса з Рыо-дэ-Жанейра ў Парыж. На борце самалёта знаходзілася 228 чалавек.

«Святы Айцец, — чытаем у тэлеграме, — выказвае глыбокія спачуванні сем’ям, якія носяць жалобу, і запэўнівае ў сваёй духоўнай блізкасці з усімі, каго закранула гэтая трагедыя».
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ падкрэсліў, што Пантыфік моліцца ў інтэнцыі ахвяраў катастрофы, іх родных і блізкіх.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.