Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец заахвочвае хрысціянаў больш часу прысвячаць Богу
Святы Айцец
04.06.2009 14:28

На постаць святога Рабана Маўра, які жыў у раннім сярэднявеччы, звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 чэрвеня 2009 г. Пантыфік адзначыў, што гэты святы, які з’яўляўся вельмі ўплывовым пісьменнікам і настаўнікам свайго часу, указваў, наколькі важна прысвячаць больш часу Богу, малітве і разважанням.

Святы Айцец звярнуў увагу на трывалы ўплыў, які Рабан Маўр (780–856 гг.) аказваў на хрысціянскую духоўнасць. Пры гэтым святы выказваўся за развіццё індывідуальнага, асабістага адказу верніка на Божае слова. Сярэднявечны тэолаг імкнуўся праз сваю творчасць захапіць не толькі розум чытача, але яго сэрца і пачуцці, бо ведаў, што вера дакранаецца ўсёй сутнасці чалавека і ператварае яе на падабенства спрадвечнага Слова, якое сталася Целам у Хрысце.

Бэнэдыкт XVI заахвоціў удзельнікаў аўдыенцыі быць чулымі на Божую прысутнасць і імкнуцца знаходзіць час на малітву і разважанне.

«Калі мы працуем у інтэнсіўным рытме або ў нас канікулы, мы павінны „забраніраваць“ у нашым жыцці час для Бога, адкрыцца на Яго, знайсці час на разважанне ці хвіліну малітвы. Мы не павінны забываць, што нядзеля з’яўляецца днём Пана, а літургія дае магчымасць у прыгажосці нашых касцёлаў заўважыць прыгажосць Бога, каб дазволіць Яму ўвайсці ў наша жыццё. Толькі такім чынам наша жыццё становіцца вялікім, сапраўдным жыццём», — падкрэсліў Святы Айцец.



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.