Ватыкан: падрыхтоўка да святкавання 25-годдзя Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя |
Святы Айцец |
10.06.2009 16:06 |
Падрыхтоўцы да святкавання 25-годдзя з дня апублікавання Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ «Salvifici Dolores», а таксама да 25-гадовага юбілею Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя было прысвечана пасяджэнне дадзенай рады, якое адбылося 9 чэрвеня 2009 г. Падчас сустрэчы старшыня ватыканскага ведамства арцыбіскуп Зыгмунд Зімоўскі таксама закрануў пытанне адносна святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 18 Сусветнаму дню хворых. Старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя нагадаў, што ініцыятарам стварэння дадзенай рады быў Ян Паве ІІ, які з’яўляецца ўзорам мужнага нясення крыжа цярпенняў. На думку іерарха, у якасці свайго запавету Ян Павел ІІ даручыў усяму Касцёлу заданне змагацца за культуру жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці. Арцыбіскуп Зімоўскі паведаміў, што 11 лютага 2010 г., у 18 Сусветны дзень хворых, галоўныя ўрачыстасці ў Ватыкане ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. |