Бэнэдыкт XVI заахвочвае глыбей пазнаваць Божую любоў |
Святы Айцец |
11.06.2009 15:36 |
«Гэты дзень нагадвае нам пра цуд Божай прысутнасці пад відам хлеба і віна ў Эўхарыстыі. Мы будзем асаблівым чынам ушаноўваць Пана падчас святой Імшы і працэсіі. Няхай удзел у гэтай літургіі абудзіць у нас веру, каб мы, прымаючы Цела і Кроў Хрыста, з кожным разам усё глыбей адчувалі Яго бясконцую любоў. Няхай Бог вас благаслаўляе», — адзначыў Пантыфік. Ва ўрачыстасць найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста Святы Айцец узначаліць эўхарыстычную працэсію па вуліцах Рыма, якая распачнецца пасля святой Імшы ў 19.00 перад базылікай святога Яна на Латэране і накіруецца да базылікі Маці Божай Большай. |