Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: новы сакратар Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
Святы Айцец
16.06.2009 19:45

16 чэрвеня 2009 г. на пасаду сакратара Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў быў прызначаны а. Джозаф Аўгустын Ды Нойя ОР, якога Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адначасова ўзвёў у сан арцыбіскупа.

Арцыбіскуп Альберт Малкаль Ранджыт Патабэндыге Дон, які да гэтага часу з’яўляўся сакратаром Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, прызначаны Мітрапалітам Каломбы (Шры-Ланка).

Айцец Джозаф Аўгустын Ды Нойя з’яўляецца вядомым амерыканскім тэолагам. 4 красавіка 2002 г. папа Ян Павел ІІ прызначыў яго намеснікам сакратара Кангрэгацыі Веравучэння, прэфектам якой у той час з’яўляўся кардынал Ёзаф Ратцынгерам, сённяшні Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.