Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Прэзентацыя новай энцыклікі Бэнэдыкта XVI |
| Святы Айцец |
| 06.07.2009 19:57 |
Прэзентацыя новай энцыклікі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе») адбудзецца 7 ліпеня 2009 г. у прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы.У канферэнцыі, прымеркаванай да прэзентацыі новай энцыклікі Святога Айца, прыме ўдзел старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax» кардынал Рэнато Рафаэле Марціно, старшыня Паскай рады «Cor Unum» кардынал Паўль Ёзаф Кордэс, а таксама кансультант Рады «Iustitia et Pax», выкладчык палітычнай эканомікі балонскага універсітэта прафесар Стэфано Заманьі. Пантыфік адзначае, што ў дадзенай энцыкліцы ён працягвае думкі папы Паўла VI, выказаныя ў энцыкліцы «Populorum progressio» (1967 г.). Па словах Святога Айца, галоўная мэта стварэння энцыклікі «Caritas in veritate» — «паглыбленне некаторых аспектаў інтэгральнага развіцця ў нашу эпоху ў святле любові і праўды». Дату прэзентацыі новай энцыклікі Бэнэдыкта XVI аб’явіў падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 29 чэрвеня гг. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Прэзентацыя новай энцыклікі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе») адбудзецца 7 ліпеня 2009 г. у прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы.
для друку
Ватыканскае радыё