Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Любоў у праўдзе»
Святы Айцец
08.07.2009 15:13
7 ліпеня 2009 г. у прэс-службе Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя новай энцыклікі папы Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»). Гэтая энцыкліка з’яўляецца своеасаблівым дакументам сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла.

Апошняя сацыяльная энцыкліка, аўтарам якой з’яўляецца Ян Павел ІІ, была абнародавана 18 гадоў таму. Яна мела назву «Centesimus annus» («Сотая гадавіна»). Выданне новай сацыяльнай энцыклікі прадвызначылі глабальныя змены ў свеце. Палітычная ідэалогія, якою характарызавалася эпоха да 1989 г., страціла сваю энергічнасць, а на яе змену прыйшла новая ідэалогія — тэхнічная. За гэтыя амаль 20 гадоў поруч з магчымасцямі тэхнікі, дзеля аказання ўплыву на тоеснасць асобы, пачала ісці рэдукцыя пазнавальных разумовых здольнасцяў. Менавіта гэтаму Бэнэдыкт XVI ужо доўгі час прысвячае сваё навучанне.

Сёння, як адзначыў кардынал Рэнато Рафаэле Марціно, калі «да непазнавальнасці змянілася геапалітычная панарама, тэхніка спрабуе вызваліцца ад усялякіх „павіннасцяў“». «Ідэалогія тэхнікі імкнецца да кармлення сваёй самаволі культураю рэлятывізму, — працягваў іерарх. — Самаволя тэхнікі з’яўляецца адной з найвялікшых праблем сённяшняга свету, на што відавочна і ўказвае „Caritas in veritate“».

Галоўная тэма энцыклікі — гаспадарчы і фінансавы крызіс. Святы Айцец закрануў гэтую тэму «не ў сэнсе тэхнічным, але дзеля яе ацэнкі ў святле крытэрыяў сацыяльнага вучэння Касцёла і ў межах больш генеральнага бачання гаспадаркі і яе мэтаў».

Бэнэдыкт XVI у сваёй новай энцыкліцы адаптуе сацыяльнае вучэнне Касцёла да выклікаў свету ў перыяд крызісу. Інтэгральнае развіццё чалавека ён трактуе як дамінуючую каштоўнасць усялякага прагрэсу. Глабалізацыю Пантыфік бачыць як шанс і пры гэтым указвае на яе шматлікія дэфармацыі. Святы Айцец заклікае да аднаўлення ашчаднасці.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.