Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate» з’явілася ў належны час |
Святы Айцец |
08.07.2009 16:13 |
{mosimage}«Энцыкліка, шырока задуманая, з’яўляецца ў адпаведны час і закранае актуальныя праблемы фінансавага і эканамічнага крызісу», — адзначыў 7 ліпеня 2009 г. кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Вены, падчас прэзентацыі ў прэс-службе Апостальскай Сталіцы энцыклікі Бэндыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»). На думку старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Аўстрыі, энцыкліка ўказвае на матэрыялізм і эгаізм, якія ў эканоміцы арыентаваны на атрыманне максімальнай выгады, у свеце працы выклікаюць небяспеку выкарыстання чалавека, а ў сферы біяэтыкі — дэградацыю чалавека да ўзроўню «матэрыялу». Аўстрыйскі іерарх адзначае таксама, што энцыкліка закранае ўсе сферы чалавечага жыцця — эканоміку, навуку, палітыку, тэхніку, медыцыну. Пры гэтым кардынал указвае на разбуральную сілу матэрыялістычнага вобразу свету і чалавека, які не настроены на жыццё ў любові і праўдзе. Па словах кардынала Шонборна, новая энцыкліка Святога Айца з’яўляецца «вельмі рэалістычным» дакументам. «Яна не змяшчае ўтапічных ідэй, але накіроўвае на паляпшэнне рэальнай сітуацыі эканомікі ў час глабалізацыіі, на паляпшэнне суіснавання народаў», — адзначыў кардынал. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.