Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: аднаўленне грамадства патрабуе сур’ёзнага роздуму пра эканоміку, фінансы і палітыку |
Святы Айцец |
09.07.2009 15:24 |
Агульную аўдыенцыю 8 ліпеня 2009 г. у Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў сваёй новай энцыкліцы «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»). Па словах Пантыфіка, у ёй не ідзе гаворка пра тое, каб прапанаваць практычныя рашэнні вялікіх эканамічных праблемаў нашага часу. Важныя пытанні грамадства выходзяць па-за межы аператыўнай сферы і павінны разглядацца ў больш шырокай перспектыве. «Я хацеў нагадаць, што ўсебаковае развіццё кожнага чалавека і ўсяго чалавецтва можа адбывацца толькі ў Хрысце і з Хрыстом, — сцвярджае Святы Айцец. — І галоўным стымулам для гэтага з’яўляецца любоў у праўдзе, а менавіта гатоўнасць прыняць логіку дару і выраўноўванне эканамічнага і сацыяльнага жыцця па наступных прынцыпах: увага да чалавечага жыцця, захаванне правоў і абавязкаў чалавека, неабходная дабрачыннасць для адказных асобаў у палітыцы і тых, хто займаецца эканомікай, імкненне да ўсеагульнага дабра на ўсіх узроўнях, этычнае карыстанне тэхналогіямі і сродкамі масавай інфармацыі. Аднаўленне нашага паўсюдна пакутуючага грамадства патрабуе сур’ёзнага роздуму пра глыбокі сэнс эканомікі, фінансаў і палітыкі. Гэты роздум павінен базавацца на праўдзе пра чалавека і яго адносіны з блізкімі. Таму важна адзначыць, што чалавек з’яўляецца не толькі целам, але і душой, і яго развіццё павінна быць усебаковым». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.