Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец цэніць удзел праваслаўных у годзе св. Паўла
Святы Айцец
10.07.2009 21:02
27 чэрвеня 2009 г. Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI прыняў дэлегацыю, накіраваную Праваслаўным Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем I для ўдзелу разам са Святым Айцом ў набажэнстве, якое прысвечана апосталам Пятру і Паўлу, а таксама адзначэнню завяршэння года Святога Паўла. «Інакш і быць не магло», — адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Узначальваў дэлегацыю Мітрапаліт Французскі Эммануэль, дырэктар офіса Праваслаўнай Царквы пры Еўрапейскім Саюзе. Сярод іншых удзельнікаў былі дапаможны біскуп бельгійскага Патрыярхата біскуп Сінопскі Атэнагорас і дыякан Іакім Біліс з канстанцінопальскага Патрыярхата.

Гэты візіт з’яўляецца часткай традыцыйнага абмену дэлегацыямі, якія накіроўваюцца для ўдзелу ва ўрачыстасцях, прысвечаных заступнікам цэркваў. Так, Патрыярх Канстанцінопальскі пасылае дэлегацыю ў Рым 29-га чэрвеня на ўрачыстасць св. Пятра і Паўла, а Папа Рымскі накіроўвае дэлегацыю ў Стабмул (Турцыя) з мэтай удзелу ва ўрачыстасцях, прысвечаных св. Андрэю.

У лістападзе 2006 г. Бэнэдыкт XVI сам узначальваў дэлегацыю, а ў мінулым чэрвені Барталамей I ўзначаліў Праваслаўную дэлегацыю ў Рым, візіт якой супаў з распачаццем юбілейнага года св. Паўла.

28-га чэрвеня дэлегацыя прыняла ўдзел у начным чуванні, прымеркаваным заканчэнню года Апостала Паўла, якое было ўзначалена Бэнэдыктам XVI і праходзіла ў базыліцы св. Паўла.

Пантыфік быў задаволены прысутнасцю дэлегацыі ў Рыме ў дзень завяршэння года святога Апостала Паўла. «Інакш і быць не магло», — зазначыў Святы Айцец, цытуючы пасланне святога Паўла да Эфесцаў, якое вучыць, што «мы — адно цела і адзін дух».

Святы Айцец таксама адзначыў, што «знак царкоўнага братэрства» дапамог яму ў пацверджанні таго, што “Каталіцкі Касцёл любымі магчымымі шляхамі імкнецца спрыяць ўзнаўленню адзінства. Гэта з’яўляецца наказам Хрыста сваім вучням, а таксама вучэннем св. Паўла, у якім Апостал нагадвае нам, што мы былі пакліканы «да адзінай надзеі».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.