Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Рыме прайшла Еўрапейская сустрэча моладзі |
Святы Айцец |
13.07.2009 20:22 |
З 9 па 12 ліпеня ў Рыме праходзіла першая Еўрапейская сустрэча студэнцкай моладзі. Яна сабрала ва універсітэцкім гарадку «Tor Vergata» адказных за душпастырства студэнцкай моладзі разам з капеланамі. Мерапрыемствы былі арганізаваныя Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы пры ўдзеле профільных міністэрстваў Італіі. Напярэдадні рымскай сустрэчы яе удзельнікі наведалі універсітэцкія цэнтры Мілана, Падуі, Венецыі, Фларэнцыі, Перуджы, сустрэліся з прадстаўнікамі студэнцкіх арганізацый і пазнаёміліся з універсітэцкім жыццём у Італіі. Тэматыка сустрэч была прысвечана новай евангелізацыі ва ўмовах сучасных выклікаў. Таксама былі закранутыя пытанні катэхізацыі, хрысціянскіх каранёў Еўропы, актуальных тэндэнцый сучаснай культуры «Моладзь і надзея Еўропы», «Моладзь і новае жыццё ў Еўропе», «Моладзь і міласэрнаць». 11 ліпеня ў Ватыканскай базыліцы святога Пятра прайшла святая Імша для ўсіх удзельнікаў сустрэчы, якую цэлебраваў Дзяржаўны Сакратар Святога Пасаду кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Пасля святой Імшы з удзельнікамі Еўрапейскай сустрэчы паразмаўляў Святы Айцец. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.