Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папу Рымскага падчас яго адпачынку будуць ахоўваць 200 чалавек |
Святы Айцец |
13.07.2009 20:17 |
Ахову Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI падчас яго адпачынку, які будзе працягвацца з 13 па 29 ліпеня ў рэзідэнцыі Пантыфіка ў горным мястэчку Ле-Комб, будуць забяспечваць 200 чалавек. Сярод іх — асабістыя ахоўнікі, швейцарскія гвардзейцы, паліцыя, карабінеры, сапёры і егеры мясцовага лясніцтва. Папа Рымскі ўжо трэці раз за час свайго пантыфікату накіроўваецца ў дом, пабудаваны ў гарах спецыяльна для яго папярэдніка Яна Паўла II. Падчас водпуску Бэнэдыкт XVI двойчы сустрэнецца з мясцовымі католікамі на дзённай малітве «Анёл Панскі». 19 ліпеня ён будзе цэлебраваць святую Імшу ў парафіяльнай святыне ў мястэчку Рамана Канавэзе дыяцэзіі Іўрэа, а 26 ліпеня мясцовыя жыхары памоляцца разам з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла ў Ле-Комб. Пасля вяртання з адпачынку Бэнэдыкт XVI накіруецца не ў Рым, а ў сваю загарадную рэзідэнцыю ў Кастэльгандольфа. Агульныя аўдыенцыі па серадах будуць узноўленыя ў Ватыкане 5 жніўня, а з традыцыйнымі нядзельнымі зваротамі да паствы Папа Рымскі ў жніўні будзе выступаць у Кастэльгандольфа. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.