Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апошні фільм пра Гары Потэра атрымаў станоўчыя водгукі з боку Ватыкана
Святы Айцец
15.07.2009 16:00
Афіцыйная газета Ватыкана «L'Osservatore Romano» назвала апошні, шосты фільм пра Гары Потэра лепшай экранізацыяй раманаў англійскай пісьменніцы Джааны Роўлінг.

У выданні адзначаецца, што нават у паказе падлеткавага кахання паміж героямі рамана ў аўтараў кінастужкі «Гары Потэр і прынц-паўкроўка» атрымалася захаваць «карэктны баланс», які надае вялікую праўдзівасць сюжэту ў вачах аўдыторыі.

Ватыкан адзначыў таксама, што ў апошнім фільме яскрава акрэслена думка пра непазбежную перамогу дабра над злом, пра тое, што ў гэтай барацьбе часам прыходзіцца чымсьці ахвяраваць.

Прэм'ера шостага і апошняга фільма пра Потэра адбылася 7 ліпеня ў Лондане.

Паводле матэрыялаў sedmitza.ru
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.