Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фільм пра святога Аўгустына Бэнэдыкт XVI параўнаў з падарожжам у часе
Святы Айцец
04.09.2009 16:17
«Жыццё святога Аўгустына, як здаецца, завяршаецца трагічна. Яго свет знішчаны. Аднак не перастае жыць яго пасланне, бо паходзіць яно з праўды і вядзе да любові. А праўда і любоў з’яўляюцца прадвызначэннем кожнага з нас», — сказаў Бэнэдыкт XVI пасля прагляду мастацкага фільма пра святога Аўгустына.

Нямецкія стваральнікі стужкі, прысутныя на яе перадпрэм’ерным паказе ў Кастэльгандольфа (прыгарад Рыма), паведамілі, што сам Пантыфік заахвоціў іх да таго, каб стварыць фільм пра святога Аўгустына. Ацэньваючы зробленае, Святы Айцец параўнаў стужку з вялікім падарожжам у часе.

«Мне здаецца, што фільм з’яўляецца своеасаблівым падарожжам па кантыненце духа, які далёкі для нас, але адначасова блізкі, бо трагедыя чалавека заўсёды застаецца нязменнай, — сказаў Папа. — Мы бачылі, як у вельмі далёкім для нас кантэксце праходзіць чалавечае жыццё, з усімі яго праблемамі, тугою, паражэннямі. І ўбачылі, што ў выніку праўда — мацнейшая, яна даходзіць да чалавека. Менавіта гэта з’яўляецца вялікай надзеяй, якая трывае ажно да сканчэння: самі мы не можам знайсці праўды, гэта Праўда ва ўласнай асобе знаходзіць нас».

Фільм пра святога Аўгустына быў створаны пры супрацоўніцтве італьянскай, нямецкай і польскай кінастудый.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.