Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Перспектывы сустрэчы Патрыярха Кірыла з папам Бэнэдыктам XVI
Святы Айцец
16.09.2009 14:34
Сустрэча папы Бэнэдыкта XVI з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам адбудзецца, калі з’явяцца відавочныя перспектывы плённай сумеснай працы абедзвюх Цэркваў, — адзначыў кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату архіепіскап Валакаламскі Іларыён (Алфееў). 15 верасня 2009 г. распачаўся візіт праваслаўнага архіепіскапа ў Апостальскую Сталіцу.
 
«Сустрэча Папы і Патрыярха павінна мець характар сімвалічны, а не толькі пратакольны. Яна адбудзецца, калі з’явіцца перспектыва пералому ў нашых адносінах», — падкрэсліў архіепіскап Іларыён.

Папа Бэнэдыкт XVI ужо сустракаўся з Патрыярхам Кірылам, калі той з’яўляўся Мітрапалітам Смаленскім і Калінінградскім. Па словах арцыбіскупа Іларыёна, праваслаўныя і католікі, не маючы на ўвазе канчатковае вырашэнне існуючых праблемаў, павінны навучыцца сумеснай працы, дзейнічаць як адзінае цэлае, нягледзячы на тое, што яны пакуль не з’яўляюцца адзінай структурай у адміністрацыйным сэнсе. Цэрквы павінны спыніць канкурэнцыю паміж сабой і стаць саюзнікамі. Архіепіскап Іларыён выказаў надзею, што Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква агульнымі намаганнямі змогуць захаваць адзінства.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.