Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI магчыма наведае Беларусь у 2010 г.
Святы Айцец
18.09.2009 19:30
Беларусь, паводле французскага агенцтва I-Media, — адна з некалькіх краін, якія Святы Айцец Бэнэдыкт XVI можа наведаць у 2010 годзе.

Мальта, Англія, Германія, а таксама Беларусь або Партугалія — гэта краіны, якія Бэнэдыкт XVI можа наведаць у будучым годзе. Так паведаміла французскае агенцтва I-Media. Верагодна, падарожжа на Мальту адбудзецца ў красавіку, калі Папе споўніцца 83 гады і ён адзначыць пятую гадавіну свайго абрання на Святы Пасад. Гэта падарожжа неафіцыйна ўжо абвешчана мясцовым епіскапатам.

Падчас візіту Бэнэдыкта XVI у Англію магчыма наведванне Паўночнай Ірландыі або Шатландыі. Аб трэцім падарожжы ў Германію, у маршруце якога павінен апынуцца Берлін, гаворыцца ўжо даўно.

Чацвёртае падарожжа можа мець сувязь з магчымай сустрэчай Святога Айца і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Не выключаецца магчымасць правядзення гэтага мерапрыемства ў Беларусі, куды Пантыфіка запрашаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, або ў марыйным санктуарыі ў партугальскай Фаціме, які Бэнэдыкт XVI даўно жадае наведаць.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.