Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкія патрыярхі Блізкага Усходу сустрэліся са Святым Айцом |
Святы Айцец |
21.09.2009 20:17 |
19 верасня 2009 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў сем каталіцкіх патрыярхаў з Блізкага Усходу. У сустрэчы прымаў таксама ўдзел лацінскі Патрыярх Іерусаліма арцыбіскуп Фуад Туаль. Паводле Ватыканскага радыё, тэмамі абмеркавання сталі пытанні дыялога з мусульманамі, нарастання фундаменталізму ў краінах Блізкага Усходу і становішча хрысціян народаў гэтага геаграфічнага абшару, пытанне аб статусе каталіцкіх патрыярхаў Блізкага Усходу ў паўсюдным Касцёле і аб касцёльнай юрысдыкцыі ў Кувейце і ў краінах Персідскага заліва. Патрыярхі разам са Святым Айцом абмяркуюць таксама пытанне аб становішчы народаў Персідскага заліва, звяртаючы ўвагу на зменлівую дынаміку Цэркваў у гэтым рэгіёне, дзе ў апошні час знаходзяцца тысячы хрысціянаў-эмігрантаў. Як паведамляе AsiaNews, падчас свайго знаходжання ў Рыме патрыярхі, апроч іншага, прымуць удзел у падрыхтоўчай сустрэчы Сіноду Біскупаў Блізкага Усходу, які можа быць праведзены ў наступным годзе. Паводле матэрыялаў Zenit.org |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.