Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI просіць аб малітве перад паездкай у Чэхію |
Святы Айцец |
22.09.2009 16:26 |
19 верасня 2009 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паведаміў, што ў суботу распачнецца яго трохдзённы візіт у Чэхію. «Я накіруюся ў Прагу, сталіцу краіны, але таксама наведаю горад Брно ў Маравіі і Стара Балеслаў, месца, дзе апякун краіны, святы Венцэслаў, памёр смерцю мучаніка», — паведаміў Бэнэдыкт XVI пра асноўныя пункты свайго маршруту. Па словах Пантыфіка, Чэхія ў геаграфічным і гістарычным плане знаходзіцца ў сэрцы Еўропы, і, пасля драматычных падзеяў мінулага стагоддзя, ёй патрэбны, таксама як і астатняй частцы еўрапейскага кантынента, падставы для веры і надзеі. «Ідучы шляхам майго паважанага папярэдніка Яна Паўла II, які тройчы наведваў гэтую краіну, я таксама збіраюся ўшанаваць старажытных і сучасных гераічных сведкаў Евангелля ў Чэхіі і заахвоціць усіх узрастаць у дабрачыннасці і праўдзе», — адзначыў Бэнэдыкт XVI. Таксама Папа падзякаваў усім, хто будзе суправаджаць яго малітвай падчас гэтай паездкі. Святы Айцец выказаў спадзяванне, што Бог благаславіць гэты візіт і зробіць яго плённым. Паводле матэрыялаў Zenit.org |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.