Мінск — архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі |
Адрас:
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
аЗ гісторыі парафіі 16 сакавiка 1710 – кансэкрацыя касцёла, якую здзейснiў Вiленскi бiскуп Канстанты Казiмiр Бжастоўскi. 1773 – касцёл закону езуiтаў стаў парафiяльным. 28 красавiка 1798 – святыні нададзена годнасць Катэдральнага касцёла. З красавiка 1905 – пэўны час пробашчам Катэдры быў ксёндз Зыгмунт Лазiнскi. 1948 – касцёл адабраны ў вернікаў i перададзены пад "Дом фiзкультуры". 1951 – касцёл цалкам спустошаны i перабудаваны. 9 снежня 1993 – паводле пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь будынак Мiнскай катэдры быў вернуты католiкам. 5 лютага 1994 – адбылося папярэдняе пасвячэнне святыні i на яе франтоне быў устаноўлены крыж. З 16 жнiўня 1994 да 16 кастрычнiка 1997 – вялiся рэстаўрацыйныя работы. 28 верасня 1996 – у Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны адбылася iнаугурацыя Сiноду Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii i Пiнскай дыяцэзii. 21 кастрычніка 1997 – рэкансэкрацыя Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны. 10 снежня 2005 – урачыстае асвячэнне узноўленага галоўнага алтара, каранацыя абраза Імя Марыі Беззаганна Зачатай, асвячэнне новых арганаў. |
Адноўлена 04.10.2012 16:32 |