8 снежня — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі |
Быц 3, 9–15.20 Устанаўлю варожасць паміж табою і паміж жанчынаю Чытанне Кнігі Быцця. Калі ж Адам з’еў з дрэва, паклікаў Пан Бог Адама і сказаў яму: Дзе ты? Ён адказаў: Я пачуў голас твой у раі і спалохаўся, бо голы я, і схаваўся. Сказаў Бог: Хто сказаў табе, што ты голы? Можа еў ты з дрэва, з якога Я забараніў табе есці? Адам сказаў: Жанчына, якую Ты даў мне, яна дала мне, і еў я. І сказаў Пан Бог жанчыне: Чаму ты гэта зрабіла? Яна сказала: Змей падмануў мяне, і ела я. Тады сказаў Пан Бог змею: І назваў Адам жонку сваю Евай, бо яна маці ўсіх жывых. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 98 (97), 1. 2–3аb. 3cd–4. (Р.: 1а) Рэфрэн: Спявайце Пану новую песню, бо Ён учыніў цуды. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 2. Паказаў Пан сваё збаўленне, * Рэфрэн: Убачылі ўсе межы зямлі * Рэфрэн: аДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Эф 1, 3–6. 11–12 Бог выбраў нас у Хрысце перад стварэннем свету Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які благаславіў нас у Хрысце ўсякім духоўным благаславеннем на нябёсах, бо Ён выбраў нас у Ім перад стварэннем свету, каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові. Ён прадвызначыў нас для ўсынаўлення праз Езуса Хрыста, паводле ўпадабання сваёй волі, дзеля хвалы сваёй праслаўленай ласкі, якою Ён адарыў нас ва Умілаваным. У Ім мы сталі ўдзельнікамі, будучы прадвызначанымі адпаведна задуме таго, хто здзяйсняе ўсё паводле намеру волі сваёй, каб мы, якія раней спадзяваліся на Хрыста, былі на пахвалу Ягонай славы. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Лк 1, 28 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаславёная Ты між жанчынамі. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 26–38 Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою + Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі. У той час: Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца. А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага. Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 25.01.2010 18:37 |