3 снежня — успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 9, 16–19. 22–23 Гора мне, калі я не абвяшчаю Евангелля Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Калі я абвяшчаю Евангелле, то мне няма чым хваліцца, бо абавязак гэты ўскладзены на мяне, і гора мне, калі я не абвяшчаю Евангелля. Бо, калі раблю гэта з уласнай волі, атрымліваю ўзнагароду; а калі супраць волі, то выконваю даручаны абавязак. Якая ж мая ўзнагарода? Каб, бескарысліва прапаведуючы Евангелле, я даносіў навіну пра Хрыста, не карыстаючыся маёю ўладаю ў Евангеллі. Таму што, будучы вольным ад усіх, я стаў нявольнікам ўсіх, каб здабыць яшчэ больш. Для нядужых я быў, як нядужы, каб здабыць нядужых. Для ўсіх я стаў усім, каб любою цаною збавіць некага. Раблю ж гэта дзеля Евангелля, каб стаць яго саўдзельнікам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 117 (116), 1–2 (Р.: Мк 16, 15) Рэфрэн: Ідзіце і абвяшчайце Евангелле. Або: Аллелюя. 1. Хваліце Пана, усе народы, * Рэфрэн: Мц 28, 19а. 20b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Ідзіце і навучайце ўсе народы, — кажа Пан; Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 16, 15–20 Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле + Чытанне cвятога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус з’явіўся Адзінаццаці і сказаў ім: Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню. Хто паверыць і ахрысціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны. Тым, хто паверыць, будуць спадарожнічаць такія знакі: у Маё імя будуць выганяць злых духаў; будуць размаўляць новымі мовамі; змеяў рукамі браць будуць, і, калі штосьці атрутнае вып’юць, не зашкодзіць ім. На хворых будуць ускладаць рукі і яны выздаравеюць. І Пан Езус, пасля размовы з імі, узнёсся ў неба і сеў праваруч Бога. А яны пайшлі і паўсюль абвяшчалі Евангелле. Пан садзейнічаў ім і пацвярджаў слова знакамі, што яму спадарожнічалі. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 25.01.2010 18:21 |