Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы Маці Духам Святым створанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна з’яднанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, бязмежнай велічы, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, святыня Бога, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча міласці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, справядлівасці і любові скарбніца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня бяздонная, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, усялякай хвалы найдастойнейшае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, Валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і ўмеласці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, упадабанне Айца Нябеснага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе атрымалі, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, прага адвечных вышыняў, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай міласэрнасці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе звяртаецца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі нашыя, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да смерці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, дзідай прабітае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага суцяшэння, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне нашае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, супакой і паяднанне нашае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі нашыя, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе памірае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, радасць усіх святых, – змілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
С.: Езу ціхі і пакорны сэрцам, Н.: Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі.
Молімся: Усемагутны вечны Божа, глянь на Сэрца наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста. Які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя. Н.: Амэн.
Прысвячэнне роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
С.: О Езу наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, глянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара.
Н.: Мы Твая ўласнасць і Табе належаць хочам.
С.: Сёння кожны з нас шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе, пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі, о Езу найласкавейшы, і прытулі ўсіх да святога Сэрца свайго. Валадаром будзь нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступіліся ад Цябе, але і сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі.
Н.: Дапамажы, каб як найхутчэй вярнуліся яны ў бацькоўскі дом і не згінулі ад нястачы і голаду.
С.: Будзь Валадаром для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да прыстанку праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся голас.
Н.: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн. Прысвячэнне сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса (Малітва чытаецца ўсёй сям’ёй)
Пане Езу Хрыстэ, наш Збаўца! Ты прыйшоў на свет, каб запаліць на зямлі агонь Божай любові, і хацеў, каб ён запалаў у кожным сэрцы. Ты хочаш зрабіць гэта таксама праз сем’і, якія будуць жыць паводле Евангелля. Да такіх сем’яў хочам належаць і мы. Таму сёння Сэрцу Твайму, якое так нас палюбіла, прысвячаем назаўсёды нашу сям’ю. Натхнёныя шчырай і жывой верай, аддаем Табе наш розум, нашую волю і сэрцы, прымаючы Твае запаведзі. Хочам заўсёды жыць Тваім жыццём, як галінкі вінаградніка, захоўваць асвячальную ласку, яднацца з Табою ў штодзённай малітве, у Ахвяры і святой Камуніі. У лучнасці з Касцёлам і яго пастырамі будзем змагацца з грахом, бараніць святасць сужэнства і зачатага жыцця, клапаціцца пра хрысціянскае выхаванне моладзі. Будзем абараняць сям’ю ад п’янства, распусты і нянавісці. Будзь для нас, Езу Хрыстэ, Валадаром і паяднаннем нашых сэрцаў. Благаславі нашую працу і адпачынак, нашыя поспехі і няўдачы. Учыні, каб нашая сям’я, паяднаная з Табою, праслаўляла ў небе Тваю міласэрнасць. Амэн.
|