Малітвы на кожны дзень тыдня |
qqqНядзеля Дзень, прысвечаны Найсвяцейшай Тройцы Даручэнне сябе Божаму Провіду О мой Божа, не ведаю, што мяне сёння чакае. Ведаю толькі, што не напаткае мяне тое, чаго б Ты найперш не прадбачыў, не дапусціў альбо не прадвызначыў спрадвеку, — гэта адзінае супакойвае душу маю. Праслаўляю Твае спрадвечныя і неспасцігальныя наказы, з вялікаю пакораю схіляюся перад Тваім абліччам, праслаўляю любоў і дабрыню Тваю. Усё прымаю, усё ахвярую Табе і злучаю гэта з Ахвяраю Езуса Хрыста, майго Збаўцы. Прашу Цябе толькі ў імя Яго і праз Яго нязмерныя заслугі ўдзяліць мне ласку цярплівасці ў непрыемнасцях і ласку поўнай паслухмянасці волі Тваёй ва ўсім. Амэн. Малітва св. Аўгустына да Найсвяцейшай Тройцы >>> Малітоўныя заклікі Веру ў Цябе, давяраюся Табе, люблю Цябе, праслаўляю Цябе, о Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа. Змілуйся нада мною цяпер і ў хвіліну смерці маёй і збаў мяне! Літанія да Найсвяцейшай Тройцы >>> Дзень, прысвечаны Духу Святому Асабістае прысвячэнне Духу Святому Дух Святы, Дух Божы, Дух Святла і Любові! Табе прысвячаю мой розум, маё сэрца, маю волю і ўсяго сябе. Учыні, каб мой розум заўсёды з ахвотаю прымаў натхненні, якія паходзяць ад Цябе, і вучэнне святога Касцёла, якім Ты беспамылкова кіруеш; каб сэрца маё заўсёды палала любоўю да Бога і бліжняга, а воля мая заўсёды адпавядала Божай волі; каб усё маё жыццё было верным наследаваннем жыцця і цнотаў нашага Пана і Збаўцы, Езуса Хрыста, якому з Богам Айцом і з Табою няхай заўсёды будзе пашана Малітва аб сямі дарах Духа Святога >>> Духу Святы, Стварыцелю, прыйдзі ласкава на дапамогу ўсяму каталіцкаму Касцёлу ў змаганні супраць нападкаў непрыяцеляў. Умацуй яго і падтрымлівай сваёю сілаю з вышыняў. Аднаві дух слугаў Тваіх, якіх Ты намасціў сваёю любоўю і ласкаю, каб у Табе праслаўлялі Айца і Сына Яго Адзінароднага, Езуса Хрыста, Пана нашага. Амэн. Найсвяцейшы Духу Божы, на заранку Касцёла Ты меў ласку бачным чынам сысці на Апосталаў і вернікаў, каб асвяціць іх розум, запаліць сэрцы і ўмацаваць іх у веры. Горача прашу Цябе: будзь таксама заўсёды з намі, напаўняй нас сваімі дарамі, пралівай на нас святло сваё ў сумненнях нашых, суцяшай нас у смутку, ратуй у небяспецы, выбаўляй ад памылак, падымай пры падзенні, кіруй намі паводле мудрасці сваёй, яднай нас узаемнаю хрысціянскаю любоўю, каб жылі мы ў згодзе і святой еднасці як адна Божая сям’я. Давядзі ўсіх нас да шчаслівай вечнасці, каб там з усімі анёламі і святымі мы выказвалі Табе ўдзячнасць і праслаўлялі Цябе на векі вечныя. Амэн. Дзень, прысвечаны ўшанаванню Анёлаў Апекуноў і святых Малітва да святога Арханёла Міхала >>> Малітва да святога Арханёла Рафала Пане Божа, май ласку паслаць нам на дапамогу святога арханёла Рафала. Верым, што ён заўсёды знаходзіцца перад абліччам Тваёй Велічы, таму просім: няхай ён прадставіць Табе нашыя сціплыя малітвы, каб атрымалі мы благаслаўленне Тваё. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Мілы Богу анёле, ты мяне, даручанага тваёй святой апецы, з пачатку майго жыцця абараняеш, асвячаеш і вядзеш. Ушаноўваю і люблю цябе як свайго апекуна; тваёй апецы цалкам аддаюся і пакорна прашу цябе, каб, не зважаючы на няўдзячнасць маю і занядбанне тваіх натхненняў, ты не пакідаў мяне, але каб мяне, блукаючага, спагадліва накіроўваў, няўмелага – навучаў, а калі падаю – падтрымліваў, засмучанага – суцяшаў, а ў небяспецы ратаваў заўсёды, пакуль не давядзеш мяне да вечнага шчасця. Амэн. Малітва да святога Апекуна >>> Дзень, прысвечаны св. Юзафу Малітва да св. Юзафа У Цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі. Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы Панны Марыі, з даверам просім таксама тваёй апекі. Праз любоў, якая яднала цябе з Найсвяцейшай Багародзіцай, і праз тваю айцоўскую апеку, якою ты атуляў Езуса ў дзяцінстве, пакорна просім: узглянь ласкава на спадчыну, якую Езус Хрыстус здабыў крывёю сваёю, і сваім магутным заступніцтвам дапамажы нам у патрэбах нашых. Прадбачлівы Апякуне Сям’і Божай, апякуйся абраным патомствам Езуса Хрыста. Адхілі ад нас, мілы ойча, усялякія памылкі і спакусы. Магутны наш абаронца! Прыйдзі да нас ласкава з нябеснаю дапамогаю ў гэтым змаганні з сіламі цемры і, як некалі ў дзяцінстве выратаваў Езуса ад небяспекі, якая пагражала Ягонаму жыццю, так цяпер барані святы Касцёл Божы ад варожых нападаў і ўсялякіх перашкодаў. Атуляй кожнага з нас нястомнаю апекаю, каб мы, па твайму прыкладу і тваёю дапамогаю падтрыманыя, маглі жыць у святасці, памерці пабожна і атрымаць вечнае шчасце ў небе. Амэн. Малітва да св. Юзафа, рамесніка >>> Ахоўнік і ойча паннаў, святы Юзэфе, якому ў надзейную апеку былі даручаныя сама нявіннасць – Езус Хрыстус і Панна Марыя. Праз гэты падвойны, найдаражэйшы, табе даручаны скарб, праз Езуса і Марыю, прашу і малю цябе, захавай мяне ад усялякай нячыстасці. Учыні, каб цнатлівымі думкамі, нявінным сэрцам і вольным ад граху целам я заўсёды бездакорна служыў Езусу і Марыі. Амэн. Святы Юзаф, суцяшэнне пакутуючых і паміраючых! Ты меў ласку заставацца пры Езусе і Яго Маці ажно да канца сваіх дзён на зямлі. Прашу цябе, заступіся за мяне, каб атрымаў я ласку добрай смерці. Будзь для мяне прыкладам у зямным жыцці і дапамагай мне, каб з пачуццём выкананай місіі, да якой Бог мяне паклікаў, з чыстым сэрцам і ў спакоі адышоў я ў хвіліну смерці на сустрэчу з Айцом. Амэн. Езус, Марыя, святы Юзаф, вам аддаю сэрца, цела і душу маю. Дзень, прысвечаны Найсвяцейшаму Сакрамэнту Малітва перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам Пане Езу Хрыстэ, Ты з любові да людзей днём і ноччу знаходзішся ў гэтым Найсвяцейшым Сакрамэнце, поўны міласэрнасці і любові, чакаеш, запрашаеш і прымаеш усіх, хто прыходзіць Цябе наведаць. Веру, што Ты прысутнічаеш у Сакрамэнце Алтара, схіляюся перад Табою ў сваёй нікчэмнасці і дзякую за ўсе ласкі, якімі Ты мяне адарыў, асабліва за тое, што Ты сябе самога даў у гэтым Сакрамэнце, што сваю Найсвяцейшую Маці Ты ўчыніў маёю Апякункаю і што мяне заахвоціў наведаць Цябе ў гэтай святыні. О мой Езу, люблю Цябе ўсім сэрцам. Шкадую, што бязмежную дабрыню Тваю так часта засмучаў. Пастанаўляю з дапамогаю Тваёй ласкі ўжо больш не абражаць Цябе, а цяпер, хоць нічога і не маю, цалкам аддаюся Табе і поўнасцю выракаюся сваёй волі, пачуццяў і жаданняў. З гэтага моманту распараджайся мною і тым, што маё, як Табе, Пане, падабаецца. Прашу толькі і прагну Тваёй святой любові і Тваёй ласкі, каб вытрымаць у добрым і заўсёды выконваць Тваю волю. Даручаю Табе душы, якія церпяць у чыстцы, перадусім тыя, што асабліва пабожна ўшаноўвалі Найсвяцейшы Сакрамэнт і Найсвяцейшую Панну Марыю. Даручаю Табе таксама ўсіх грэшнікаў. Мой любы Збаўца, далучы ўсе мае пачуцці да пачуццяў Твайго літасцівага Сэрца. Ахвярую іх Айцу Твайму спрадвечнаму, просячы Яго ў імя Тваё, каб з любові да Цябе прыняў мае просьбы і выслухаў. Амэн. Малітва праслаўлення Хай будзе Бог праслаўлёны. Малітва за памерлых святароў >>> Пан мой і Бог мой! Дзень, прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса Малітва да Найсвяцейшага Сэрца Езуса О Боскае Сэрца Езуса, звяртаюся да Цябе, бо Ты – адзіны мой прытулак, адзіная, але пэўная надзея. Ты – лекар ад усіх маіх немачаў, суцяшэнне ва ўсіх маіх бедах, выпраўленне ўсіх маіх памылак, дапаўненне ўсяго, чаго мне не стае, задаволенне ўсіх маіх просьбаў, надзейная і невычэрпная крыніца святла, сілы, трываласці, спакою і благаслаўлення. Змілуйся нада мною, Пане, у велічы міласэрнасці сваёй і ўчыні з мяне, для мяне і ўва мне ўсё, што захочаш, бо я цалкам давяраюся Табе. Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса, не дазволь мне аддаліцца ад Цябе. Амэн. О Езу, Божа мой, Валадару мой і найлепшы Пане! Прагну ўшанаваць Цябе, Тваё Найсвяцейшае Сэрца, якое так горача нас любіць. Прысвячаю Твайму Божаму Сэрцу ўсё, што маю і чым з’яўляюся: цела маё, душу маю, памяць, волю і свабоду, усе мае пачуцці, цярпенні і засмучэнні, а таксама ўсе мае добрыя ўчынкі, усе цяперашнія і будучыя заслугі. Ахвярую Твайму Найсвяцейшаму Сэрцу ўсяго сябе, каб перапрасіць веліч Тваю, якую зневажае чалавечая злосць; прагну часта яднацца з Тваім Сэрцам у Сакрамэнце Любові, каб перапрасіць за блюзнерствы і святатацтвы, учыненыя бязбожнікамі. Буду ў сваіх штодзённых учынках наследаваць цноты Твайго Сэрца, каб жыццём засведчыць, што Ты – мой Пан, Валадар і Айцец. О Езу, Ты ведаеш таямніцы нашых сэрцаў і слабасць нашай волі, удзялі мне ласку, каб вытрымаў я ў добрым і сваім штодзённым жыццём даваў доказ маёй адданасці Табе. Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё. Амэн. Няхай ушаноўваецца ўсюды Найсвяцейшае Сэрца Езуса! Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса >>> Дзень, прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі Малiтва св. Бэрнарда Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн. Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея наша, вітай! Да Цябе звяртаемся мы, выгнаннікі, дзеці Евы. Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы ў гэтай слёз даліне. Дык звярні на нас, Заступніца наша, Твае міласэрныя вочы. І Езуса, благаслаўлёны плод улоння Твайго, з’яві нам пасля выгнання гэтага. О ласкавая, о літасцівая, о салодкая Панна Марыя. Вітаем Цябе, о беззаганная і велічная Каралева, якую род людскі называе наймілейшым імем Маці. Мы, тыя, што не могуць паклікаць сваю родную маці, бо ніколі яе не ведалі ці вельмі рана страцілі такую патрэбную і мілую апеку, звяртаемся да Цябе, упэўненыя, што Ты захочаш стаць для нас Маці. Калі мы з-за нашай нядолі абуджаем ва ўсіх пяшчоту, спачуванне і любоў, то тым больш чакаем іх ад Цябе, бо з усіх чыстых стварэнняў Ты — найбольш любячая, найбольш чулая і найбольш пяшчотная. О сапраўдная Маці ўсіх сіротаў, у Твайго Беззаганнага Сэрца паратунку шукаем, упэўненыя, што ў Ім знойдзем усялякае суцяшэнне, якога так прагнуць нашыя гаротныя сэрцы, на Цябе ўскладаем надзею, спадзяемся, што Твая матуліна рука правядзе нас і падтрымае на стромкім жыццёвым шляху. Благаславі ўсіх, хто дапамагае нам і ў Тваё імя апякуецца намі; аддзяч нашым дабрадзеям і тым, хто прысвяціў нам сваё жыццё! А перадусім будзь заўсёды для нас Маці, перамяняй нашыя сэрцы, асвячай нашыя думкі, утаймоўвай нашую волю, упрыгожвай нашыя душы ўсімі цнотамі і аддаляй ад іх ворагаў нашага шчасця, якія хацелі б адабраць яго ў нас назаўсёды. Урэшце, любая наша Маці, раскоша і надзея наша, вядзі нас да Езуса — благаслаўлёнага плоду ўлоння Твайго, каб мы, пазбаўленыя слодычы мець маці тут на зямлі, станавіліся тым больш годнымі Цябе ў гэтым жыцці і маглі цешыцца ў вечнасці Тваёю матчынаю ласкаю і прысутнасцю, а таксама прысутнасцю Твайго Сына, які разам з Айцом і Духам Святым жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн. О Маці мая, надзея мая! |
Адноўлена 19.08.2010 10:45 |