Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Літанія за памерлых |
(для прыватнага чытання) Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змiлуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змiлуйся над намі. Святая Тройца, адзiны Божа, – змiлуйся над намі. Святая Марыя, – малiся за яго (яе, іх). Брама нябесная, – малiся за яго (яе, іх). Каралева ўнебаўзятая, – малiся за яго (яе, іх). Святы Міхале, – малiся за яго (яе, іх). Святы Яне Хрысціцелю, – малiся за яго (яе, іх). Святы Юзэфе, – малiся за яго (яе, іх). Святы N. (апякун памерлага), – малiся за яго (яе, іх). Усе святыя Божыя, – малiцеся за яго (яе, іх). Будзь да яго (яе, іх) міласцівы, – выбаў яго (яе, іх), Пане. Ад усялякага зла – выбаў яго (яе, іх), Пане. Ад цярпенняў у чыстцы – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз уцелаўленне Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз нараджэнне Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз хрост і святы пост Твой – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз крыж і муку Тваю – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз смерць і пахаванне Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз уваскрасенне Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз унебаўшэсце Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз спасланне Духа Святога – выбаў яго (яе, іх), Пане. Праз хвалебнае прыйсце Тваё – выбаў яго (яе, іх), Пане. Адпусціць нам грахі май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Розум наш прагненнем неба запаліць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Нас ад раптоўнай і неспадзяванай смерці захаваць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Душы нашыя, братоў, родных і дабрадзеяў нашых ад вечнай згубы выратаваць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Дабрадзеям нашым вечную ўзнагароду даць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Нашых настаўнікаў і выхавацеляў вечным святлом адарыць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Душы ўсіх ахвяраў аварый, катастрофаў і войнаў сваёй міласэрнасцю атуліць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Усім верным памерлым вечны супакой і радасць у хвале ўваскрашэння даць май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай Тваім памерлым слугам стаць удзельнікамі Яго перамогі над смерцю, каб маглі вечна сузіраць Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн. |
Адноўлена 17.08.2010 16:22 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.