Назва Гадзінкі паходзіць ад слова «гадзіна». У кляштарах малітвы, якія манахі адгаворваюць у пэўныя гадзіны дня, маюць назву Літургія гадзінаў (Liturgia horarum). Спевы гімнаў і малітваў Гадзінак укладзеныя па прыкладзе Літургіі гадзінаў, адкуль іх асобныя назвы: Ютрань, Першая Гадзіна, Трэцяя Гадзіна, Нешпары і г. д.
Малітва Гадзінак праслаўляе таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захаваная ад першароднага грэху.
Ютрань
Пачынайце, вусны нашы, Маці праслаўляці, Пачынайце гімн хвалы радасна спяваці.
Будзь нам, Маці міласэрна, сталай дапамогай, Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну, І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе — На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, Пані Святая, неба Валадарка, Ты светлая, як зорка, што ўзыйшла над ранкам.
Радуйся, поўная ласкі, яснасць незямная, Ратуй нас ад шатана, Маці Прасвятая.
Пані, Цябе сам Бог Моцны, Творца чалавека, Абраў за Маці Слова, што жыло спрадвеку.
Слова, што свет сатварыла — неба над зямлёю, Паіла ўсё жывое чыстаю вадою.
Бог узлюбіў Цябе, Маці, і ўчыніў святою, Адамаў грэх моц страціў, Пані, прад Табою.
Кантар: Выбраў Яе Бог і па-над усім узвялічыў. Н.: І абраў Яе, быццам дом, у якім сам прабывае. К.: Пані, пачуй малітвы нашыя. Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
К.: Пані, пачуй маленні нашыя. Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць. К.: Праслаўляйма Пана. Н.: Богу хвала. К.: А душы верных памерлых праз Божую міласэрнасць няхай адпачываюць у супакоі вечным. Н.: Амэн.
Першая гадзіна
Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай, Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну, І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе — На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, мудрая Маці, дом святы для Бога, Які калоны здобяць велічна, прыгожа.
Пошасцям свету Ты, Пані, сталася бядою, Бо ва улонні маці ўжо была святою.
Маці зямлі, Ты ў неба і у святасць Брама, Якуба зорка ясна і анёлаў Пані.
Пострах шатана, ратуй нас ад яго напасцяў, Ты прыстань хрысціянаў у горы і няшчасці.
К.: Сам Яе сатварыў у Святым Духу. Н.: І над справамі рук сваіх Яе ўзвялічыў. К.: Пані, пачуй маленні нашыя. Н.: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані
свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о
наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго
Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае
Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду
вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш
Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у
Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Трэцяя гадзіна
Будзь нам, Маці міласэрна,
вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай
і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж,
на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану,
хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі
Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, трон Саламонаў, запавет Святога, Вясёлка з фарбаў райскіх Творцы Незямнога.
Ты, як агонь Майсееў, Богам палымнееш, Як посах Ааронаў, нібы цвет квітнееш.
Райская Брама замкнёна, мёду пласт Самсона, Руно, што мацавала мужнасць Гедыёна.
Сын Твой Святы і адзіны Бог Праўдзівы з неба, Цябе ўсцярог ад грэху нашай маці Евы.
Толькі Цябе, Маці Слова, Бог абраў спрадвеку, Каб Ты была нявіннай, і без плямаў грэху.
К: Я жыву на вышынях. Н.: А трон мой у слупе аблокаў. К.: Пані, пачуй малітвы нашыя. Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані
свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о
наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго
Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае
Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду
вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш
Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у
Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Шостая гадзіна
Будзь нам, Маці міласэрна,
вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай
і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж,
на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану,
хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі
Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, Тройцы сяліба, Божая Святыня, Палац святы анёлаў, дзеваў Храм нявінных.
Ты суцяшэнне журботных, сад удзячных думак, Ты сіла цярплівых, чысціні дарунак.
О Благаслаўлёная Пані, Ты зямля святая, Нявіннасці і цнотаў, дар таемны маеш.
Быццам святы горад Божы, ці на Усходзе брама, Любоўю, ласкай светлай ззяеш, Беззаганна!
К.: Быццам лілея паміж церняў. Н.: Так і мая ўмілаваная паміж дачок Адама. К.: Пані, пачуй малітвы нашыя. Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані
свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о
наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго
Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае
Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду
вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш
Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у
Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Дзевятая гадзіна
Будзь нам, Маці міласэрна,
вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай
і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж,
на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану,
хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі
Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, прыстань уцёкшых, вежа справядлівых, Прыгожая, як хорам, узведзены Давідам.
Ты пры зачацці любоўю, ласкай палымнела, Ад яснасці той пекла ў немачы самлела.
Мужная Панна Святая, як сама Юдыта, Што люд свой ратавала, у палон здабыты.
Хлебам карміў увесь Егіпет, слаўны сын Рахэлі, Марыі Сын ад смерці збавіў свет збуцвелы.
К.: Якая ж Ты прыгожая, наша Пані. Н.: А правіны грэху першароднага ў Табе не знайшлося. К.: Пані, пачуй малітвы нашыя. Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані
свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о
наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго
Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае
Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду
вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш
Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у
Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Нешпары
Будзь нам, Маці міласэрна,
вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай
і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж,
на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану,
хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі
Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, о яснасць свету, верных дапамога, Ты кроў дала і цела Сыну Пана Бога.
Каб чалавек у даліне грэху не загінуў, А годным стаўся неба, хвалы херубімаў.
Промнямі сонца святога, зіхаціць Марыя — Зачатая без грэху чыстая лілея.
Цвет паміж церняў — Марыя мужна змея топча, Як месяц ясны ў поўні, цемру губіць ноччу.
К.: Я ўчыніла, каб на небе няспынна ўзыходзіла сонца. Н.: І быццам імгліца ўсю зямлю агарнула. К.: Пані, пачуй малітвы нашыя. Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані
свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о
наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго
Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае
Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду
вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш
Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у
Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Напрыканцы дня
Хай жа дасць нам Сын Твой любы ласку навяртання, Хай даруе нам грахі, не спашле карання.
Будзь нам, Маці міласэрна,
вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай
і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж,
на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану,
хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі
Бога славяць людзі.
Гімн Радуйся, о Маці цноты, святасці дзявочай, Напоўненая ласкай у вянку святочным.
О Беззаганная Маці, чысціня анёлаў, Стаіш ля трона Бога — галава ў кароне.
Ласку для нас спарадзіла, ветлая, Прачыста. Ты грэшнікаў надзея, тых, што тонуць, прыстань.
Райская Брама для слабых, грэшных абарона, Вядзі нас на сустрэчу з Богам на Сіёне.
К.: Тваё імя, о Марыя, як алей духмяны. Н.: А Твае слугі моцна Цябе ўзлюбілі. К.: Пані, пачуй малітвы нашыя. Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані
свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о
наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго
Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае
Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду
вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш
Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у
Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Ахвяраванне Гадзінак
Пані, прымі спеў Гадзінак, што Табе мы ўзносім, З паклонам і пакорай дапамогі просім.
Шляхам збаўленным, о Маці, нас вядзі да раю. Прыбудзь да ложа смерці, не пакінь пры сконе.
Антыфона О Квеце Ружы, што грэх першародны амінула, і злога ўчынку бруду не спазнала.
К.: Пры сваім Зачацці, о Пані, Ты была Беззаганнай. Н.: Маліся за нас да Бога Айца, бо Ягонага Ты нарадзіла Сына.
Молімся: Божа, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны падрыхтаваў свайму Сыну годнае прабыванне ў нявінным улонні, і праз заслугі будучай смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякай правіны. Дазволь нам праз Яе заступніцтва дайсці да Цябе без грэху. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Н.: Амэн.
|