Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста |
Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Кроў Хрыста, Адзінароднага Сына Айца Спрадвечнага, – выбаў нас. Кроў Хрыста, уцелаўлёнага Слова Божага, – выбаў нас. Кроў Хрыста, новага і вечнага Запавету, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая сплывала на зямлю пры кананні ў садзе Аліўным, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая сцякала пры бічаванні, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая сачылася з-пад цярнёвай кароны, – выбаў нас. Кроў Хрыста, на крыжы пралітая, – выбаў нас. Кроў Хрыста, расплата за нашае збаўленне, – выбаў нас. Кроў Хрыста, без якой няма прабачэння, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыі поіць і ачышчае душы, – выбаў нас. Кроў Хрыста, крыніца міласэрнасці, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая перамагае злых духаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, мужнасць мучанікаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, моц веравызнаўцаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, крыніца чыстасці паннаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, падтрымка ў небяспецы, – выбаў нас. Кроў Хрыста, прахалода працуючых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, суцяшэнне смуткуючых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, надзея ў пакаянні, – выбаў нас. Кроў Хрыста, палёгка паміраючых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, супакой і радасць сэрцаў нашых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, задатак жыцця вечнага, – выбаў нас. Кроў Хрыста, збаўленне душаў чыстцовых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, усялякай хвалы і пашаны найдастойнейшая, – выбаў нас. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. С.: Адкупіў Ты нас, Пане, крывёю сваёю. Н.: І ўчыніў нас валадарствам Бога нашага. Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты Адзінароднага Сына свайго ўстанавіў Адкупіцелем свету і праз кроў Ягоную даў магчымасць вымаліць прабачэнне. Дай нам, просім, годна ўшаноўваць Ахвяру нашага збаўлення і праз яе мець абарону ад зла часовага на зямлі, каб радавацца вечнаму шчасцю ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн. |
Адноўлена 17.08.2010 16:15 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.