Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Набажэнства да Духа Святога
qqqЛітанія да Духа Святога
(для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Духу Святы мудрасці,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы розуму,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы рады,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы мужнасці,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы ўмеласці,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы пабожнасці,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы боязі Божай,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы,
    Святло прарокаў і Апосталаў,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, наш Суцяшыцелю,
       – змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,
       – даруй нам, Духу Святы, Божа.
Будзь да нас літасцівы,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.

Ад празмернага спадзявання
на Божую міласэрнасць,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад усялякай роспачы і сумнення
ў Божай ласцы,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад супраціўлення
спазнанай праўдзе веры,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад зайздрасці бліжняму,
які мае Божую ласку,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад закамянеласці сэрца,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад смерці без пакаяння,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад усялякіх злых і распусных
учынкаў і думак,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад кары вечнай,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Праз цудадзейную справу Тваю
пры зачацці Езуса Хрыста,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Праз прыйсце Тваё ў языках вогненных,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.

Мы, грэшныя, Цябе просім,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб Касцёл  Твой святы
накіроўваць і захоўваць у згодзе
меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас у пабожнасці і пакоры
ўзмацніць меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас сталасцю і мужнасцю
адарыць меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб думкі нашыя
да жадання нябесных спраў узнесці
меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас ачысціць
і для годнага жыцця дзеля Цябе
прысвяціць меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас у цярпенні нашым суцешыць
меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас у міласці сваёй упэўніць
меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас усіх да хвалы вечнай давесці
меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб мы Цябе любілі
і дзеля Цябе грахоў асцерагаліся,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.

Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – змілуйся над намі.

С.: Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа.
Н.: І духа справядлівасці аднаві ў душы маёй.
С.: Пане, выслухай малітвы нашыя.
Н.: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.

Молімся: Прыйдзі, Духу Святы, напоўні сэрцы сваіх верных і запалі ў іх агонь Тваёй любові, які сабраў усе народы ў адзінстве веры, каб Твая ласка асвяціла нашыя сэрцы і ахоўвала нас ад усялякага зла. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.

qqqМалітва да Духа Святога

Духу Святы, які сышоў у самым пачатку Касцёла на Апосталаў і верных, каб асвяціць іх розум, запаліць сэрцы і ўмацаваць у веры. Просім Цябе: будзь заўсёды таксама з намі, напаўняй нас Тваімі дарамі, прасвятляй у сумненнях, суцяшай у смутку, ратуй у небяспецы, выбаўляй ад памылак, падымай пры падзенні, кіруй намі мудрасцю Тваёй, яднай нас узаемнай хрысціянскай любоўю, каб усе мы жылі ў згодзе і святой еднасці як адна Божая сям’я. Давядзі ўсіх нас да шчаслівай вечнасці, каб там з усімі анёламі і святымі мы выказвалі Табе ўдзячнасць і хвалу на векі вечныя. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

qqqМалiтва аб сямi дарах Духа Святога

Дух Найсвяцейшы, Суцяшыцель, які асвячаеш душы нашыя! Дай мне дар мудрасці, каб асягнуў я і палюбіў спрадвечную Праўду і ніколі не аддаваў перавагі багаццям гэтага свету перад вечнымі.

Асвяці мяне дарам розуму, каб спасціг, наколькі дазваляе недасканаласць людская, абвешчаныя Табою праўды веры.

Асвяці мяне дарам рады, каб быў разважлівым пры небяспецы жыцця на зямлі і здзяйсняў волю Божую.

Дай мне дар мужнасці, каб перамагаў спакусы ворага і пераносіў магчымы пераслед.

Адары ўмеласцю, каб пераканаўся я ў сваёй нязначнасці і ў велічы спраў, Табою створаных. Каб усё адносіў да Бога паводле пачуццяў Сэрца Езуса і пагарджаў марнасцю гэтага свету.

Дай мне дар пабожнасці, каб прывіў у сабе любоў да разважання ў малітве і ў тым, што адносіцца да службы Божай.

Дай мне дар боязі Божай, каб старанна ўхіляўся ад усяго, што магло б пакрыўдзіць Цябе, каб баяўся граху больш, чым смерці, і гэта толькі з-за любові да Цябе.

Да гэтых усіх дароў, о Духу Святы, дай дар пакаяння, каб аплакваў грахі свае і мог задаволіць Божую справядлівасць.

Напоўні, Духу Святы, сэрца маё Божай любоўю, ласкаю і вытрымкаю, каб жыў я па-хрысціянску і памёр

Амэн.

Адноўлена 18.08.2010 14:39
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.