Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса |
qqqЛітанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Кірые, элейсон,Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы Маці Духам Святым створанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна з’яднанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, бязмежнай велічы, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, святыня Бога, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча міласці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, справядлівасці і любові скарбніца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня бяздонная, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, усялякай хвалы найдастойнейшае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, Валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і ўмеласці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, упадабанне Айца Нябеснага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе атрымалі, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, прага адвечных вышыняў, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай міласэрнасці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе звяртаецца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі нашыя, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да смерці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, дзідай прабітае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага суцяшэння, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне нашае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, супакой і паяднанне нашае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі нашыя, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе памірае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, радасць усіх святых, – змілуйся над намі. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. С.: Езу ціхі і пакорны сэрцам, Н.: Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі. Молімся: Усемагутны вечны Божа, глянь на Сэрца наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста. Які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя. Н.: Амэн. qqqПрысвячэнне роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса С.: О Езу наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, глянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара. qqqПерапрашэнне Найсвяцейшага Сэрца Езуса С.: Пане Езу Хрыстэ, мы, што сабраліся ў гэтай святыні, хочам пакланіцца Твайму Найсвяцейшаму Сэрцу, поўнаму бязмежнай любові. Усведамляючы сваю няўдзячнасць і зневажанне Тваёй любові, хочам перапрасіць Цябе за нашыя грахі.С.: За грэх бязвер’я, за знішчэнне веры ў сэрцах дзяцей і моладзі, за пагарджанне Тваімі запаведзямі ў нашым асабістым і грамадскім жыцці, за тое, што хоць і з’яднаныя мы з Табою праз святы хрост, але не імкнемся больш пазнаць і палюбіць Цябе. Н.: Даруй, Пане, даруй народу Твайму, бо навекі міласэрнасць Твая. С.: За знявагу святаў, за непатрэбную працу ў нядзелю і святочныя дні, а таксама за марнаванне часу коштам святой Імшы і нягоднае прыманне святой Камуніі, за ўсялякую абыякавасць у адносінах да Цябе, які прысутнічаеш у Найсвяцейшым Сакрамэнце. Н.: Даруй, Пане, даруй... С.: За разбіццё сужэнстваў і парушэнне сужэнскай вернасці, за забойства ненароджаных дзяцей, за грахі п’янства, за распусту і за кожны дрэнны прыклад, які мы далі нашым бліжнім. Н.: Даруй, Пане, даруй... С.: За нешанаванне грамадскай маёмасці, за несумленнасць у працы, за ўсялякую нядобразычлівасць і абыякавасць да патрэбаў людзей, за ўсё, што супярэчыць Тваёй запаведзі любові. Н.: Даруй, Пане, даруй... С.: За недахоп мужнасці ў вызнаванні Цябе і адказнасці за Твой Касцёл, за тое, што ставілі матэрыяльныя каштоўнасці вышэй за Цябе, за абыякавасць бацькоў і дарослых да хрысціянскага выхавання дзяцей і моладзі, за тое, што не сведчым аб Табе ў свеце, які нас акружае. Н.: Даруй, Пане, даруй... С.: Пане, пачуй малітвы нашыя. Н.: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць. Молімся: Сэрца Езуса, найдастойнейшае любові, у знак нашай удзячнасці і дзеля направы крыўды, нанесенай Табе праз нашыя правіны, аддаем Табе нашыя сэрцы і абяцаем, з ласкі Тваёй больш ніколі не абражаць Цябе. Просім, умацуй нас у гэтым пастанаўленні. Н.: Амэн. Пане Езу Хрыстэ, прызнаем Цябе за Валадара сусвету. Усё, што сталася, створана для Цябе. Ажыццяўляй адносна нас усе Твае правы. Аднаўляем абяцанні, якія мы давалі ў час хросту. Выракаемся сатаны і ўсялякай яго пыхі, і ўсіх спраў ягоных і абяцаем жыць, як належыць добрым хрысціянам, а перадусім абавязваемся рабіць усё дзеля таго, каб перамаглі правы Бога і Твайго Касцёла. Боскае Сэрца Езуса, ахвяруем Табе нашыя добрыя памкненні дзеля таго, каб усе сэрцы прызналі Тваю святую каралеўскую ўладу і каб Валадарства Твайго супакою ўмацавалася ва ўсім свеце. Амэн. |
Адноўлена 19.08.2010 10:52 |