Крыжовы шлях Ненароджаных |
Уступная малітва «Забойства ненароджаных дзяцей ва ўлонні маці з’яўляецца самай балючай ранай Касцёла і ўсяго чалавецтва, — падкрэслівае Святы Айцец Ян Павел ІІ. — (...) Момант, калі маці носіць зачатае чалавечае жыццё, зачатае дзіця, з’яўляецца момантам святым і недатыкальным. А калі гэтая святасць парушаецца, калі забойства ненароджанага дзіцяці робіцца звычаем грамадства, калі гэта становіцца агульным правілам, то такі падыход да гэтай святыні наносіць вялікую шкоду жыццю людзей і грамадства». Паспрабуем уявіць, як выглядае крыжовы шлях маленькіх, безабаронных чалавечых істотаў, якім бацькі не дазволілі ўбачыць гэты свет. Езуса, таксама яшчэ Дзіцем, хацеў забіць Ірад: «Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы з яго пасмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў пазабіваць усіх дзяцей у Бэтлееме і ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і малодшых... Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: «Голас у Раме чутны, плач і рыданне і лямант вялікі; Рахэль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца, бо іх няма» (гл. Мц 2, 16-18). С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 1 Прысуд С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Сёння мая мама даведалася, што ўжо больш за месяц я жыву ў яе пад сэрцам. На жаль, яна не ўзрадавалася мне. Сказала страшныя словы: «Не хачу гэтага дзіцяці! Няма яму месца ў нашым доме». Езус, Ты таксама пачуў такі прысуд і прыняў яго моўчкі. А я нават не ўмею гаварыць. Мама, тата! Я маўчу, хоць і ведаю пра ваш прысуд. Моўчкі пытаюся ў вас: чаму і за што? Бо я ж не прасіўся на гэты свет. Ці, можа, любоў — гэта толькі забава і нейкая дзіўная гульня? С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 2 Прыняцце крыжа С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Як цяжка жыць, калі ўжо вынесены прысуд! Усё ўва мне крычыць і пратэстуе. Хачу жыць, хачу расці! А вы не даеце мне такой магчымасці. Перакрэсліваеце Божыя планы адносна мяне. Ведаць, што ідзеш на смерць заўчасна, узяць такі цяжкі крыж, калі яшчэ так мала сіл, — гэта страшэнна балюча. Мама! Тата! Ці ведаеце вы, што крыж, які вы мне даеце, несправядлівы і пераўзыходзіць мае сілы? Езу, Ты таксама нёс свой крыж несправядліва. Ты ўзяў яго з вялікай любові да ўсяго чалавецтва. Я таксама хачу любіць і хачу, каб мяне любілі. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 3 Першае падзенне С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Мой крыж, Езу, як і Твой, вельмі цяжкі. Ён звыш маіх такіх кволых намаганняў і сілы. Нічога дзіўнага, што я падаю, не вытрымліваю. Самыя блізкія адмовіліся ад мяне. Яны не любяць і не чакаюць мяне. Езу! Ты таксама быў самотны са сваім крыжам. Таксама падаў, але падымаўся і ішоў наперад. Адчуваю, што і я маю ў сабе столькі моцы і жыццёвай сілы. Паспрабую падняцца, каб ісці далей, каб жыць і расці. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 4 Сустрэча з маці С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Мая мама... Ці ж маю я маці? Яна сустракаецца са мной, бо носіць мяне ў сваім улонні. Ува мне цячэ яе кроў, і гэта яна мяне сілкуе і дае сілы для жыцця. Мама, чаму ты корміш мяне цыгарэтным дымам і алкаголем? Чаму сустрэчы з табою такія балючыя? Маці Божая, Ты таксама сустрэла свайго Сына, і вашая сустрэча была напоўненая болем і цярпеннем. Езу, толькі Твая Маці ўмее сапраўды любіць. Яна любіць таксама і мяне, бо з’яўляецца і маёй Маці. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 5 Дапамога ў нясенні крыжа С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Сымон быў добрым чалавекам. Аднак ён неахвотна згадзіўся дапамагчы Табе, Езу, несці крыж. Толькі потым ён зразумеў таямніцу крыжа. Нехта сказаў маёй маці, што аборт — гэта вельмі небяспечная аперацыя, што яна павінна добра падумаць над гэтым рашэннем. Мама пачала сумнявацца ў сваім намеры, але не з-за любові да мяне, а таму, што баялася за сябе. Мама, калі б ты ведала, як моцна дапамагла мне гэтая твая добрая, хоць і эгаістычная думка. Ты несвядома дапамагла мне ў маім цярпенні. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 6 Вераніка С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Маленькая, непрыкметная, але смелая і міласэрная жанчына. Падбегла з чыстай хусцінкай і выцерла Твой твар, Езу. Крыху аблегчыла Твае пакуты. Мая маці расказала сяброўцы пра сваю таямніцу. Сяброўка ўзрадавалася, ужо хацела яе павіншаваць і пажадаць шчаслівых родаў. Але раптам даведалася, што мне не давядзецца нарадзіцца. Яе радасць змянілася смуткам. Спрабавала ўгаварыць маму, спрабавала выратаваць мяне. Мне гэта прынесла велізарную палёгку — выцерла мой твар незнаёмая мужная Вераніка. Дзякуй табе за гэта, адважная Вераніка. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 7 Другое падзенне С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Добрая дарадчыца маёй маці адышла. На маіх маленькіх плячах застаўся толькі крыж, ён стаў яшчэ больш цяжкі. І хоць я развіваюся, расту, з кожным днём так моцна мяняюся, усё роўна не магу даць рады гэтаму крыжу, які расце разам са мною. Ён прыгнятае мяне, і я зноў падаю. О Езу, дапамажы мне падняцца. Я хачу жыць! Дапамажы таксама і маёй маці. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 8 Размова з жанчынамі С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Шмат ёсць добрых жанчын, такіх, якія плачуць над маім лёсам і над лёсам маіх брацікаў і сястрычак. Яны плачуць над намі, але часцей за ўсё нічога не робяць, каб змяніць наш лёс. Грэшаць, паддаўшыся нядбайнасці, а маглі б дапамагчы, пакуль яшчэ не позна. Езу, Ты вучыў ерузалемскіх жанчын, каб яны плакалі над сабою, над сваімі дзецьмі і над сваімі грахамі. Спагадлівыя жанчыны! На вашую дапамогу і на ваш пратэст спадзяюцца ненароджаныя дзеці. Узгадайце, як адважна прасіла жонка Пілата, перасцерагаючы яго ад абвяшчэння несправядлівага прысуду: «Не рабі нічога Справядліваму таму, бо я сёння ў сне многа цярпела дзеля Яго» (гл. Мц 27, 19). С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 9 Трэцяе падзенне С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Мой крыж робіцца велізарным. Ён становіцца ўсё большым з-за ўсведамлення блізкай жорсткай смерці. Гэтая думка прыводзіць у стан шоку, амаль смяротнага. Я перажываю страшэнную роспач. Езу, толькі Ты адзін ведаеш, што робіцца ў маім сэрцы. Ты ў трэцім падзенні перажываў клінічную смерць. Ты адзін разумееш мой стан. Ты, Пане, даў людзям вольную волю, а яны, выкарыстоўваючы яе, злоўжываюць Божым дарам. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 10 Агаленне С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Я хутка развіваюся. Усё ўва мне крычыць, бо я вельмі хачу жыць. Мама, калі б ты толькі ведала, як моцна я гэтага жадаю, калі б ты хацела мяне ўбачыць, калі б хоць крыху мяне любіла, тады ты змагла б дачакацца і перажыць невымоўную радасць — маё нараджэнне. Бацькі, чаму вы не хочаце дачакацца дня майго нараджэння? Езу, на Цябе, аголенага, глядзяць забойцы. Нават урачы могуць зрабіцца нашымі забойцамі, бо нашым маці не хапае любові. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 11 Прыбіванне да крыжа С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Надышла мая апошняя гадзіна. Маці прыйшла да ўрача, каб забіць мяне. Урач узяў вострыя інструменты, якімі раз за разам наносіць мне раны. Ад першай раны я яшчэ не паміраю, толькі страшэнна пакутую. Я не скарджуся, хоць мне вельмі баліць. Мама, ці ж ты не бачыш маёй крыві? Не, ты не хочаш глядзець на кроў. Вострыя інструменты ўсё больш раздзіраюць маё цела. Езу, у гэтых муках толькі Ты можаш мяне зразумець. На Галгофе цвікамі прыбівалі Твае рукі і ногі да крыжа. Як Ты гэта вытрываў? Дай мне сілы ў маёй жахлівай агоніі. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 12 Смерць С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Бывай, мама, тваё рашэнне зрабілася для мяне крыжам, на якім я паміраю. І хоць ты мяне забіваеш, усё роўна ты — мая маці, хоць і такая бяздушная. А ведаеш, чаму? Таму што ў цябе няма любові. Пад крыжам Езуса таксама стаяла Яго Маці. Яна любіла і суперажывала, бо ведала — Бог праз крыж адкупіў свет. Маё цярпенне і смерць могуць цябе асудзіць. Але я малюся за тых, хто забіў мяне. «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць» (гл. Лк 23, 34). С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 13 Зняцце з крыжа С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Езу, пасля зняцця з крыжа Цябе паклалі на калені да Маці. Яна глядзела на Цябе, на Твае раны, памірала ў сваім сэрцы і разам з Табою збаўляла свет і ўсіх нас. Мая маці не хоча глядзець на мяне, на маё цела, парванае на кавалкі і выкінутае ў сметніцу. Маці адчула палёгку, яна пазбавілася цяжару, але ў яе засталіся дакоры сумлення. Маці Божая, Ты — мая Маці. Прашу Цябе, вазьмі і маё цела ў свае беззаганныя рукі. Складзі яго для ўваскрасення. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 14 Пахаванне С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Тваё цела, Езу Хрыстэ, паклалі ў новую грабніцу. Мая труна — гэта сметнік альбо каналізацыя. Але гэта наша агульная грабніца, бо ўва мне забілі і Цябе, Езу. Бо Ты сказаў: «Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (гл. Мц 25, 40). С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, aСтацыя 15 Уваскрасенне С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Езу, на трэці дзень Ты ўваскрос, як і абвяшчаў: «Сын Чалавечы выданы будзе ў рукі чалавечыя; і заб’юць Яго, і на трэці дзень уваскрэсне» (гл. Мц 17, 22-23). Езу ўваскрослы, прабач, што нагадваю Табе словы, якія Ты прамовіў каля грабніцы Лазара, калі Марта сустрэла Цябе папрокам: «Пане, калі б ты быў тут, не памёр бы брат мой» (гл. Ян 11, 21). Скажы маёй маці, як Ты тады сказаў Марце: «Уваскрэсне брат твой» (гл. Ян 11, 23). «Спадзеючыся на Бога, што будзе ўваскрашэнне мёртвых, праведных і няправедных, чаго і самі яны чакаюць» (гл. Дз 24, 15). Паводле кнігі «Крыжовы шлях: разважанні для моладзі» |
Адноўлена 19.08.2010 11:09 |