Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Крыжовы шлях штодзённага Жыцця


У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Уступная малiтва

Разам з Табою, о Езу, мы пройдзем гэты Крыжовы шлях, якi прайшоў Ты на гару Кальварыю, каб здзейснiць нашае Адкупленне. Прагнем, каб разважанне над галоўнымi таямнiцамi Тваёй Мукi напоўнiла нашыя сэрцы жалем за грахi i ўдзячнасцю за Тваю вялiкую любоў да нас.

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 1

Езус асуджаны на смерць

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Суд у Пiлата… Натоўп абвiнавачвае бязвіннага Езуса… Пiлат абвяшчае прысуд смерцi… i памыляецца…

Я таксама буду памыляцца шмат разоў у жыццi, бо без засяроджанасцi i малiтвы не знайду i не распазнаю Бога. I ўва мне заўсёды будзе працягвацца барацьба дабра са злом, праўды з фальшам. Цi пераможа ўва мне Езус?

«Я — дарога і праўда і жыццё» (гл. Ян 14, 6).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 2

Езус бярэ крыж

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Езус Хрыстус бярэ на свае плечы цяжкі крыж. Падчас свайго жыцця на зямлі Ён, як кожны чалавек, працаваў. Напэўна, не заўсёды гэта была лёгкая праца. Але ўжо тады Езус вучыўся зносіць усялякія выпрабаванні.

Калi штодзённая праца стамляе мяне, я думаю пра тое, што i Езус выконваў цяжкую фiзiчную працу, што не раз быў стомлены і змучаны.

«Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною» (гл. Лк 9, 23).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 3

Езус падае першы раз

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Дзе ж тыя, хто б падняў Езуса?.. Хворыя, якiх Ён аздараўляў, галодныя, якiх кармiў?

Як хутка яны забылiся пра Яго дабрыню… Як жа мала на свеце людзей, якiя ўмеюць быць удзячнымi! Бог дае мне столькi ласкаў… Цi ўмею я дзякаваць Яму?

«Пане! У гневе сваім не асудзі мяне, і ў злосці сваёй не карай мяне! Змiлуйся нада мною, Пане, бо я слабы; аздараві мяне, Пане, бо нутро маё ўстрывожана i душа мая вельмi спалоханая» (гл. Пс 6, 2–4).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 4

Езус сустракае сваю Маці

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

А Яна маўчыць… Не iдзе да Пiлата альбо да Каяфы, каб прасіць аб змяненні прысуду для свайго Сына. Яна ўсё ведае. Усё прымае. Яна разумее, што гэтыя пакуты Яе Сын церпіць дзеля збаўлення свету. Пазней Марыя навучыць і апосталаў разумець гэтую праўду. Многаму Яна навучыць i мяне, калi толькi папрашу аб гэтым, бо Яна — i мая Мацi. I пра гэта я нiколi не павінен забываць.

«Што мне сказаць табе, з чым параўнаць цябе, дачка Ерузалема? Да чаго прыпадобніць цябе, каб суцешыць цябе, дзева, дачка Сіёна? Бо вялікае, як мора, знішчэнне тваё» (гл. Пл 2, 13).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 5

Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Сымон Кiрынэец не разумее, чаму ён павiнен дапамагаць Езусу. Яго змушаюць несцi крыж. Пазней ён усё зразумее. I будзе ганарыцца, што цярпеў разам з Сынам Божым. Калi напаткаюць мяне выпрабаванні i цярпеннi, прыму iх, хоць, можа, адразу i не зразумею, для чаго яны дадзеныя…

«Нясiце ярмо адно аднаго i так выконвайце закон Хрыстовы» (гл. Гал 6, 2).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 6

Вераніка выцірае твар Езуса

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Веранiка не магла так, як Сымон, узяць на свае плечы цяжар крыжа. Але тое, што яна можа зрабiць, робiць без ваганняў. Магчыма, iншыя пабожныя ерузалемскiя дзяўчаты таксама хацелі б выцерцi Яго змучаны і скрываўлены твар. Але зрабiла гэта толькі яна адна, бо была мужнаю... Пастараюся нiколi не прамiнуць магчымасцi быць добрым, каб камусьці прынесці палёгку
ў цяжкія хвіліны. Буду мужным дзеля дабра бліжняга.

«Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі...» (гл. Мц 25, 40).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 7

Езус падае другі раз

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Езус падае… Але адразу ж падымаецца. Ён вельмi змучаны. Я таксама бываю змучаны пасля цяжкай працы… Езус усё мужна і цярпліва зносіць, каб я мог быць моцны i ўмеў вытрымлiваць розныя цяжкасцi. Калi я гатовы заўсёды пасля падзення падняцца i распачаць усё нанава, то магу многага дасягнуць. Але толькi тады, калi буду з’яднаны з Хрыстом. У Ім я знайду сiлы, каб вытрываць.

«Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам» (гл. Лк 15, 18).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 8

Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Езус звяртаецца да жанчын, якія плачуць, гледзячы на Яго, але гаворыць не пра сябе i пра свае цярпеннi. Ён гаворыць iм пра iх жа самiх i пра тых, каго трэба ратаваць…

А я? Цi не маю я звычкi скардзiцца? Ці ўмею забываць пра сябе, а больш увагі прысвячаць iншым, а асаблiва тым, каго павiнен давесцi да Хрыста?

«Дочкі ерузалемскія, не плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых» (гл. Лк 23, 28).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 9

Езус падае трэці раз

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Езус зноў падае. Ужо трэцi раз. I заўсёды дзеля аднаго i таго ж: дзеля адкуплення ўсiх грахоў, а значыць, i маiх… У хвiлiну, калi прыйдзе спакуса, падумаю, колькi ўжо маiх грахоў абцяжарвае Хрыста.

«Таму выпрастайце вашы апаўшыя рукі і аслаблыя калені. Рабіце простыя сцежкі нагамі вашымі...» (гл. Гбр 12, 12–13).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 10

З Езуса здзіраюць адзенне

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Цябе здзіраюць адзенне, але ў маiх вачах Ты i надалей апрануты ў чалавечую годнасць. Езу, навучы мяне шанаваць чалавека, не звяртаючы ўвагу на тое, як ён апрануты. Ствары ўва мне нанава чыстыя вочы, чыстыя думкі i сэрца… Не хачу дрэнна думаць пра іншых, не хачу быць нясціплым у паводзінах, словах і ўчынках.

«Адкiньце старога чалавека, якi тлее ў падманлівых пажаданнях, і апранiцеся ў новага чалавека, створанага на падабенства Бога, у праведнасцi i святасцi праўды» (гл. Эф 4, 22, 24).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 11

Укрыжаванне Езуса

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Увесь боль i здзекi Ты выцерпеў у маўчаннi. Маё ўкрыжаванне расцягнута на ўсё жыццё, i яго боль прыходзiць да мяне штодня, кропля за кропляй… Часам я атрымлiваю толькi адну кроплю, а часам iх шмат. Калi настане такi дзень, што iх будзе вельмi шмат, замкнi, Пане, у той час мае вусны, каб я не наракаў і не скардзiўся, каб цярпліва зносіў усе выпрабаванні.

«Я ўкрыжаваўся разам з Хрыстом, і ўжо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус. А што цяпер жыву ў целе, то жыву вераю ў Сына Божага, які палюбіў мяне і аддаў сябе за мяне...» (гл. Гал 2, 19–20).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 12

Езус памірае на крыжы

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Езус памiрае… Памiрае дзеля мяне, хоць я тады яшчэ не жыў, не ведаў Яго, не любiў… Але Ён ужо любiў мяне…

«Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства» (гл. Лк 23, 42).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 13

Езуса здымаюць з крыжа

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Людзi злiтавалiся над Табою i прыйшлi зняць Тваё цела з крыжа. Зняўшы, паклалi яго на рукi Мацi Балеснай. Праз Яе заступніцтва я ўзношу да Цябе, Божа, просьбу, каб змог я вытрываць на крыжовым шляху да канца майго жыцця. Дапамажы мне не сысці з дарогі Тваіх запаведзяў, каб атрымаць вечнае шчасце ў небе.

«Ніхто з нас не жыве для сябе і ніхто не памірае для сябе; бо калі мы жывём, то жывём для Пана, калі ж паміраем — для Пана паміраем» (гл. Рым 14, 7–8).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 14

Езуса кладуць у грабніцу

C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Па-чалавечы кажучы, усё скончана. Але Ты ўваскрос i хвала Твайго Змёртвыхпаўстання вечная. Дзякую Табе за цуд майго духоўнага ўваскрашэння ў сакрамэнце хросту, у пакаянні, у кожнай перамозе над сабою, у тым, што я станаўлюся новым чалавекам.

«Калі мы паяднаныя з Ім падабенствам смерці Ягонай, то павінны быць паяднаныя і падабенствам уваскрасення» (гл. Рым 6, 5).

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aМалітва на заканчэнне

Усемагутны, вечны Божа! Згодна з Тваёю воляй наш Збаўца прыйшоў на зямлю i прыняў смерць на крыжы. Учынi, просім, каб мы чэрпалi для сябе навуку з Яго цярплiвасцi i заслужылi ўдзел у Яго Змёртвыхпаўстаннi. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Каб атрымаць адпуст, памолімся ў інтэнцыі Святога Айца:
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Паводле кнігі «Крыжовы шлях: разважанні для моладзі»
© «Pro Christo» 2005.

Адноўлена 19.08.2010 11:12
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.