Песні жальбы ўзніклі ў Польшчы на пачатку ХVІІІ ст. Першы раз іх праспявалі ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. У хуткім часе гэтае набажэнства стала адным з найбольш папулярных набажэнстваў Вялікага посту і на нашай зямлі. Разважанне мукаў Хрыста ў Песнях жальбы спрыяе духу пакаяння, а перадусім мае на мэце служыць нашаму навяртанню.
Натхненне
1. Песні жальбы заспявайце! * Сэрцы болем напаўняйце, сэрцы болем напаўняйце! 2. Вочы, плачце, як крыніцы, * дайце горкіх слёз напіцца (х 2). 3. Нават сонца, месяц, зоры * сумна свецяць, нібы ў горы (х 2). 4. Поўніць неба плач анёлаў, * ўжо мінуў іх час вясёлы (х 2). 5. Крышацца са страху скалы, – * мёртвыя з магіл паўсталі (х 2). 6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * цэлы свет нібы канае (х 2). 7. Крыж Хрыстовы і кананне * душы вострым болем раняць (х 2). 8. Моцай, ласкай, сілай ранаў * знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х 2). 9. Вось грэх мой перад Табою, * змый яго святой крывёю (х 2). 10. У бяздонні мукаў Пана * я з правін сваіх паўстану (х 2).
Першая частка
З дапамогаю Божай ласкі пачынаем разважанне над мукаю нашага Пана Езуса Хрыста. Ахвяруем яго нябеснаму Айцу на праслаўленне і хвалу Ягонай Боскай велічы, пакорна дзякуючы за вялікую і надзвычайную любоў да чалавецтва, за тое, што спаслаў свайго Сына, каб цярпеў за нас жахлівыя пакуты і прыняў смерць на крыжы. Гэтае разважанне ахвяруем таксама дзеля ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Балеснай Божага Сына, а таксама на ўшанаванне св. Юзафа і тых святых, якія асабліва пабожна ўшаноўвалі муку Хрыста.
У першай частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў у час ад малітвы ў садзе Аліўным ажно да несправядлівага абвінавачвання перад судом. Гэтыя знявагі Пана, якія Ён за нас цярпеў, будзем ахвяраваць, просячы за святы каталіцкі Касцёл, за Святога Айца і за ўсё духавенства, а таксама за непрыяцеляў Хрыстовага крыжа і ўсіх няверных, каб Пан Бог даў ім ласку навяртання.
Гімн
1. Жаль невыносны сэрца працінае, * Езус мой любы келіх свой прымае; * кленчыць у садзе, льецца пот крывавы – * Бог моцы, хвалы. 2. Пана святога вучань злы цалуе, * войска цяжкія ланцугі рыхтуе. * Без супраціву Езус іх прымае, * нас выбаўляе. 3. Б’е і штурхае люд свайго Прарока, * злосць і нянавісць, гнеў на кожным кроку. * Церпіць пакорна Бога Сын адзіны, * чысты, нявінны. 4. Кроў запяклася, вусны пасінелі, * рукі ад цяжкіх ланцугоў змярцвелі. * Білі заўзята ледзь жывога Пана * ўсю ноч да рана. 5. Езу, мой Пане, дай дар пакаяння, * дай мне, Езусе, ласку навяртання. * Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі.
Плач душы над пакутамі Езуса
1. Езу, на жахлівыя мукі, * нібы ягня, Ты ў путы звязаны, * Езу, мілы Пане. 2. Езу, пацалункам здрадлівым * быў Ты праданы, * Езу, мілы Пане. 3. Езу, перад смерцю ў садзе * з неба прасіў ад Айца злітавання, * Езу, мілы Пане. 4. Езу, на малітве ў самоце * кроў заміж поту цякла струмянямі, * Езу, мілы Пане. 5. Езу, пацалунак ад Юды * Ты прыняў, не спаслаў пакарання, * Езу, мілы Пане. 6. Езу, ланцугамі цяжкімі * Ты, нібы злодзей, быў ноччу звязаны,* Езу, мілы Пане. 7. Езу, прад суддзёю, нявінны, * злоснымі кпінамі быў зняважаны, * Езу, мілы Пане. 8. Езу, да Каяфы жаўнеры * вывелі ў путах Цябе на світанні, * Езу, мілы Пане. 9. Езу, злой рукою па твары * быў моцна біты за праўды вызнанне, * Езу, мілы Пане. 10. Езу, праз ілжывых двух сведкаў * падбухторшчыкам люду быў Ты названы, * Езу, мілы Пане.
Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.
Размова душы з Маці Балеснай
1. Ах, я, Маці, ледзь трываю! * Смутак сэрца мне сціскае. * Раніць сэрца востры меч (х 2). 2. О Марыя, што з Табою? * Так прыгнечана бядою, * бачу я Цябе ў слязах (х 2). 3. Што пытаеш? Боль ліхая, * мае сілы забірае, * сэрца кроў мне заліла (х 2). 4. Маці Чыстая, Святая, * бачу, што Ты ледзь жывая, * боль замгліў Твой ясны твар (х 2). 5. Сын мой любы, Сын адзіны, * змучаны, крывёй заліты, * цяжка ўжо Яго пазнаць (х 2). 6. Маці ласкі і любові, * буду плакаць я з Табою, * боль хачу дзяліць з Табой (х 2).
Напрыканцы кожнай часткі спяваем: Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
Другая частка
Натхненне
1. Песні жальбы заспявайце! * Сэрцы болем напаўняйце, сэрцы болем напаўняйце! 2. Вочы, плачце, як крыніцы, * дайце горкіх слёз напіцца (х 2). 3. Нават сонца, месяц, зоры * сумна свецяць, нібы ў горы (х 2). 4. Поўніць неба плач анёлаў, * ўжо мінуў іх час вясёлы (х 2). 5. Крышацца са страху скалы, – * мёртвыя з магіл паўсталі (х 2). 6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * цэлы свет нібы канае (х 2). 7. Крыж Хрыстовы і кананне * душы вострым болем раняць (х 2). 8. Моцай, ласкай, сілай ранаў * знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х 2). 9. Вось грэх мой перад Табою, * змый яго святой крывёю (х 2). 10. У бяздонні мукаў Пана * я з правін сваіх паўстану (х 2).
У другой частцы разважанняў над мукаю Пана будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад несправядлівага прысуду ажно да ўкаранавання цернем. Гэтыя раны і знявагі ахвяруем Пану, просячы супакою для нашай Айчыны, згоды паміж народамі, а для нас саміх – прабачэння грахоў, паратунку ад зямных няшчасцяў, а асабліва ад пажару, голаду, вайны і заразы.
Гімн
1. Грэшнікі, гляньце на пакуты Пана, * за грэх ваш цяжкі ён прымае раны. * Не лютасць катаў раніць Пана болем * а злая воля. 2. Творцу сусвету судзяць людзі злосна, * б’юць, чыняць кпіны, абражаюць моцна. * Вуснаў збалелых Пан не адкрывае, * моўчкі трывае. 3. За грахі свету Езуса бічуюць, * грэшным патолю на вякі рыхтуюць. * Кроў, што са Збаўцы па слупе сцякае,* свет выбаўляе. 4. Свету гардыня венчыць скроні ружай,* на голаў Пана лёг вянок калючы. * Плашч апранае Езусу для жартаў, * злосная варта. 5. Езу, мой Пане, дай мне пакаянне, * каб мне спазнаці шчасце навяртання.* Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі.
Плач душы над пакутамі Езуса
1. Езу, на судзе супраць праўды, * хоць быў нявінны, злачынцам названы, * Езу, мілы Пане. 2. Езу, ад людзей жорсткіх, лютых, * горкую чашу прыняў зневажанняў,* Езу, мілы Пане. 3. Езу, тройчы Пятром у страху * нават знаёмым не быў Ты прызнаны, * Езу, мілы Пане. 4. Езу, у Пілата прад людам * быў Ты да крыві скатаваны, * Езу, мілы Пане. 5. Езу, з Цябе крыўдна і злосна * Ірад смяяўся і кпілі дварчане, * Езу, мілы Пане. 6. Езу, ў белай вопратцы здзекі * злосных жаўнераў цярпеў Ты на світанні, * Езу, мілы Пане. 7. Езу, да слупа прывязаны, * нелітасціва Ты быў бічаваны, * Езу, мілы Пане. 8. Езу, дзеля большага болю * цернем калючым укаранаваны, * Езу, мілы Пане. 9. Езу, у плашч чырвоны жаўнерамі * здзекліва й злосна быў Ты ўбраны, * Езу, мілы Пане. 10. Езу, кроў праліў Ты святую, * невінаваты, цярпеў пакаранне, * Езу, мілы Пане.
Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.
Размова душы з Маці Балеснай
1. Бачу Сына без адзення, * кроў з плячэй цячэ струменем. * Пад бічамі Сыне мой (х 2). 2. Раны Сына, о Марыя, * жыватворныя, святыя, * мне на сэрца пакладзі (х 2). 3. Бачу Сына я ў кароне, * церні моцна раняць скроні, * кроў сцякае па грудзях (х 2). 4. Маці, бачыш Сына ў муках, * Ты не будзь адна ў пакутах, * дай і мне спазнаць Твой боль (х 2). 5. Як жа мне, той беднай Маці, * Сынаў крыж на плечы ўзяці, * каб паднесці з ім хоць крок (х 2). 6. Маці ласкі і любові, * буду плакаць я з Табою, * боль хачу дзяліць з Табой (х 2).
Напрыканцы: Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
Трэцяя частка
Натхненне
1. Песні жальбы заспявайце! *
Сэрцы болем напаўняйце,
сэрцы болем напаўняйце!
2. Вочы, плачце, як крыніцы, *
дайце горкіх слёз напіцца (х 2).
3. Нават сонца, месяц, зоры *
сумна свецяць, нібы ў горы (х 2).
4. Поўніць неба плач анёлаў, *
ўжо мінуў іх час вясёлы (х 2).
5. Крышацца са страху скалы, – *
мёртвыя з магіл паўсталі (х 2).
6. Хто жальбу сваю ўстрымае: *
цэлы свет нібы канае (х 2).
7. Крыж Хрыстовы і кананне *
душы вострым болем раняць (х 2).
8. Моцай, ласкай, сілай ранаў *
знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х 2).
9. Вось грэх мой перад Табою, *
змый яго святой крывёю (х 2).
10. У бяздонні мукаў Пана *
я з правін сваіх паўстану (х 2).
У гэтай апошняй частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад хвіліны ўкаранавання ажно да цяжкага скону на крыжы. Усе цярпенні, кпіны і крыўды, якія Ён зносіў, ахвяруем за грэшнікаў, каб Збаўца абудзіў іхнія заблуканыя сэрцы і натхніў іх да пакаяння і жыцця ў праўдзе, а таксама будзем маліцца за ўсе душы, якія церпяць у чыстцы, каб літасцівы Езус пагасіў сваёй Крывёю агонь іхніх мукаў. Будзем таксама прасіць Пана, каб Ён і нам у хвіліну нашай смерці даў ласку скрухі за грахі і дапамог вытрываць у надзеі да апошняй хвіліны жыцця на гэтым свеце.
Гімн
1. Жорсткае сэрца, ты яшчэ не плачаш, * ці ж мукаў Пана страшных Ты не бачыш! * Езус Твой любы ўвесь крывёй сцякае,* сіл больш не мае. 2. Нас палюбіўшы, сышоў Езус з неба, * ды вось на плечы крыж прымае з дрэва. * Пад ім Ён кленчыць, млее, ўстаць не можа * добры наш Божа. 3. На крыж кладзецца, ціха церпіць мукі,* цвік, нібы джала, прабівае рукі. * Па-над зямлёю Збаўцу крыж узносіць, * неба галосіць. 4. Дрэва святое, дай нам Збаўцы цела, * каб на табе ўжо болей не вісела. * Мы пахаваем Пана ў сумным гробе * з плачам ў жалобе. 5. Езу, мой Пане, прагну пакаяння, * прагну з надзеяй грахоў даравання. * Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі. 6. Богу навекі хай жа будзе хвала * за ўсе знявагі – іх сустрэў нямала. * За нас цярпеў Ён, Бога Сын адзіны, * Збаўца нявінны.
Плач душы над пакутамі Езуса
1. Езу, на судзе ў Пілата * з ліхадзеямі быў параўнаны, * Езу, мілы Пане. 2. Езу, на Галгоце жахлівай * Ты смерць прыняў праз укрыжаванне,* Езу, мілы Пане. 3. Езу, з крыжам цяжкім ішоў Ты, * нёс на гару ўсіх грахоў дараванне, * Езу, мілы Пане. 4. Езу, да крыжа на Галгоце * быў Ты прыбіты тупымі цвікамі, * Езу, мілы Пане. 5. Езу, са злачынцамі разам * Ты прынародна быў пакараны, * Езу, мілы Пане. 6. Езу, кпіны, здзекі жаўнераў * боль узмацнялі, пяклі Твае раны, * Езу, мілы Пане. 7. Езу, на крыжы літасціва * злодзею ласку Ты даў паяднання, * Езу, мілы Пане. 8. Езу, воцат з жоўцю змяшаны * далі Табе піць ў хвіліну канання, * Езу, мілы Пане. 9. Езу, Ты знёс маўкліва пакуты, * ка’ты не чулі Твайго наракання, * Езу, мілы Пане. 10. Езу, з крыжа вучнямі зняты, * у грабніцы Ты быў пахаваны, * Езу, мілы Пане.
Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.
Размова душы з Маці Балеснай
1. Ах, я Маці нешчасліва, * ўжо цярпець не маю сілы, * на крыжы Мой любы Сын (х 2). 2. О Марыя, боль Твой люты, * пад крыжом Твае пакуты, * я хачу дзяліць з Табой (х 2). 3. Вось канае Мой Сыночак, закрывае Ён ўжо вочы, * Я канаю разам з Ім (х 2). 4. Маці, страшнаю бядою * падзяліся Ты са мною, * дай і мне спазнаць Твой боль (х 2). 5. Ох, не чую Сына мовы, * Ён схіліў на грудзі голаў, * Я на свеце ўжо адна (х 2). 6. О, Марыя, мукі Пана, * крыж, пакуты, боль і раны * буду ў сэрцы я насіць (х 2).
Напрыканцы: Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
|