«Шляхам церпячага Хрыста» |
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн. Уступная малітва Па-рознаму можна прайсці крыжовым шляхам за церпячым Езусам. Адны баязліва ідуць збоку, хаваючыся ў натоўпе, каб не¬знарок не дакрануцца да крыжа альбо каб ніхто не абвінаваціў у знаёмстве з Асуджаным. Іншыя стаяць у розных месцах і заліва¬юцца слязьмі, гледзячы на Хрыстовую Муку, а калі Езус пройдзе каля іх, яны вернуцца да сваіх заняткаў. А я, чаго я сюды прыйшоў? Як я буду ўспрымаць тое, што адбудзецца? Прайду абыякава каля стацыі, каб мець пачуццё выкананага абавязку? Расчулюся пры Укрыжаваным? А можа, вазьму крыж маіх штодзённых абавязкаў і з гэтым крыжам пайду за Езусам аж на Галгофу, каб вучыцца ад Яго, як цярпець, як жыць... С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Калі Яго вызваліш, не будзеш сябрам Цэзара. Як часта ты чуеш голас альбо інтуітыўна адчуваеш чыюсьці перасцярогу: «Калі гэтага не зробіш, не будзеш маім сябрам». Вось выбар: з аднаго боку Езус і Яго за¬паведзі, а з другога — голас людзей, ад якіх так часта залежыш. Ты думаеш, што нічога не здарыцца, калі зробіш гэта. Паслужлівыя рукі падаюць табе місу з вадою. І раптам... Дзе ўсе тыя «добразычлівыя» сябры? Ніхто не застаўся? Ніхто не хоча мяне ведаць? Застаўся толькі Адзін: скрываўлены Езус у цярнёвай кароне. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! «Чаму мяне, бязвіннага, гэта напаткала? Чаму я павінен узяць на сябе памылкі ін¬шых? Чаму я павінен ім дапамагаць, калі ўсе сапсаваліся, няхай цяпер яны гэта адчуюць!». Найцяжэй, калі трэба нявінна цярпець за чыесьці правіны. Часам, хоць і не магу пазбавіцца крыжа, але з перавагаю і гневам пазіраю на вінаватых. А Ты, Езу, узяў крыж усіх нашых грахоў. Ты ішоў на Галгофу са збалелым сэрцам, але Тваё сэрца было таксама поўнае любові да кожнага чалавека. Ты прыняў дапамогу Кірынэйца, маліўся за выканаўцаў прысуду, абяцаў неба злачынцу... Вызвалі нас ад пыхі, каб мы ніколі не пагарджалі слабейшымі братамі. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Чаму ў маім жыцці, нягледзячы на найлепшыя імкненні, столькі ўпадкаў і паражэнняў? Ці не лепш было б, калі б жыццё стала бясконцаю чарадою поспехаў? Аднак не! Тады лёгка было б трапіць у палон пыхі, ап’янець ад уласнай моцы, магчымасцяў, стварыць у падсвядомасці фальшывы вобраз чалавечнасці. А я — толькі чалавек, але адначасова і аж чалавек. Так, аж чалавек, бо каб выправіць мае памылкі, сам Сын Божы па2даў на зямлю. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Гэта не Яна несла крыж, гэта не на Яе плечы падалі ўдары плётак жаўнераў. Але як моцна звязана Яна з Мукай Сына! Так моцна, што праз вякі вернікі паўтараюць: І Ты, якая цярпела разам... Хто любіць церпячага, адчувае той самы боль. Побач са мною не¬хта хварэе, хтосьці страціў самага блізкага, хтосьці проста не здаў экзамен... Я не здолею яму дапамагчы, не магу ўзяць на сябе яго праблемы. Наўмысна пазбягаю яго... Лепш рабіць выгляд, што нічога не здары¬лася і заставацца ў тым бесклапотным свеце, у які кліча нас рэклама, у свеце забаваў, дзе не існуе слова «цярпенне». Але дастаткова было б толькі стаць паблізу, па¬глядзець у вочы, падаць руку, усміхнуцца... Каб чалавек ведаў, што ён не адзін. Гэта так мала, а можа значыць так шмат. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Толькі гэтага яму не хапала! Ён вяртаўся дадому пасля цяжкай працы, каб падрыхтавацца да святаў, а тут яшчэ яму сказалі несці крыж нейкага асуджанага! Прымусілі яго... Адзіны чалавек, які ўзяў на сябе крыж Езуса, зрабіў гэта пад прымусам. Звярні ўвагу на тое, што робіш толькі па абавязку: вучоба, хатняя праца... «Бо сказалі мне, вось і раблю!» Цяпер табе так здаецца. Але, можа, калі-небудзь, праз некалькі гадоў, ты зразумееш усю каштоўнасць гэтых нудных дробязяў. Дзякуючы таму, што ты робіш дома, прыносіш палёгку тваім блізкім. Веды, якія ты здабудзеш сёння, калісьці дапамогуць некаму несці яго цяжкі крыж. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Вырвацца з натоўпу, які насміхаецца з асуджаных, прызнаць Таго, каго асудзілі на смерць. Ці здольны ты закрычаць: «Ён невінаваты!», калі ўсе крычаць: «Укрыжуй!»? Стаць побач з тым, з каго насміхаюцца? Яна — маленькая, сціплая жанчына — адважылася на такую выключную смеласць — смеласць уласнага меркавання, не зважаючы на тое, што пра яе падумаюць альбо скажуць. Яна атрымала за гэта незвычайную ўзнагароду: «партрэт» альбо, хутчэй, «аўта¬пар¬трэт» Езуса, «намаляваны» Яго потам і крывёю. Толькі так можна ўбачыць адзі¬нае праўдзівае аблічча чалавека. Бо праўда пра чалавека, пра сябе самога, адкрываецца не тады, калі пазіруеш перад мастаком, але та¬ды, калі «малюеш» яе ўласным болем. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Ці варта было рабіць пастанову змяніць сябе, кленчыць пры канфесіянале, калі ізноў нічога не ўдалося? Ці варта было вучыцца, калі ізноў усё забылася? Ці варта было давяраць людзям, калі ізноў мяне падманулі? Ці варта было... Як добра, Пане Езу, што ніхто не спрабаваў «ідэалізаваць» Твой крыжовы шлях, пераконваць, што Ты нёс крыж, не адчуваючы яго цяжару... Найчасцей звяртаюся ў сваіх разважаннях да гэтых трох падзенняў Езуса. Ён ляжыць на зямлі, зняважаны збіты, але які ж блізкі мне! Езу, Ты столькі разоў падаеш і столькі разоў падымаешся, паказваючы мне недарэчнасць майго расчаравання і недаверу. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Ці гэта так на самай справе, што Езус суцяшаў жанчын? Плачце па са¬бе... Бо калі з зялёным дрэвам гэта робяць, што стане з сухім? Не заўсёды жыццё і людзі гладзяць цябе па галаве. Часам табе даводзіцца перажываць боль, знявагу і нават ганьбаванне. Ты падсвядома шукаеш справядлівасці, абвінавачваеш іншых у зласлівасці... Можа, ты і маеш рацыю... Але, можа, праз гэта Езус прагне вырваць цябе з падманлівай, фальшывай пабожнасці, якая не здольная спа¬знаць праўду пра сябе? С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Вяршыня Галгофы ўжо блізка. Нашае ўяўленне стварае жудасныя вобразы таго, што зараз адбудзецца: укрыжаванне, недахоп паветра, доўгае кананне... Вялікая сіла ўяўлення, яна здольная зваліць з ног ужо С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Іншыя могуць паспрабаваць пазбавіць цябе годнасці. Могуць звязаць табе рукі, зачыніць цябе ў вязніцы, але нават яны ведаюць, што гэта толькі знешнія праявы пакарання. Урэшце, ніхто не можа пазбавіць цябе годнасці... калі ты сам яе не страціш. Калі не адмовішся ад яе дзеля грошай, кар’е¬ры, дрэнна зразуметага кахання. Калі не прадасі сябе, то застанешся асобаю. Перад табою стаіць змучаны, аголены Езус, аднак, колькі ж у Ім чалавечай прыгажосці! Той годнасці, якой так часта не хапае іншым, якой часта не хапае і нам. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Мы прывыкаем да мітусні, да празмернай актыўнай дзейнасці. Але можа таксама здарыцца так, што хвароба прыкуе нас да ложка, альбо неабходнасць апекавацца кімсьці з блізкіх прымусіць многіх шмат ад чаго адмовіцца, ці, можа, хтосьці цалкам перакрэсліць нашы планы... Езу ўкрыжаваны, колькі хворых Ты мог бы аздаравіць за той час, калі вісеў прыбіты да крыжа, і коль¬кім сляпым вярнуў бы зрок! «Страчаны час», доўгія гадзіны бяссілля. Але менаві¬та гэтае бяссілле дало нам вечнае жыццё. Дапамажы нам зразумець, што менавіта тады, калі ўжо нічога не можам зрабіць, мы можам унесці найбольшы ўклад у справу збаўлення. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! А калі б мне давялося некалькімі словамі падсумаваць усё мінулае жыццё, што я мог бы сказаць? «Шкада, што не зрабіў таго... што зрабіў тое... што змарнаваў столькі ча¬су...». Ці знайшоўся б сярод нас хтосьці, хто мог бы паўтарыць за Езусам: «Споўнілася!». «Я выканаў усё, што павінен быў зра¬біць, выканаў сваю місію...». Кожны вечар завяршае пэўную старонку майго жыцця. Кожны вечар ставіць перада мною пытанне: «Як ты жыў?». Калі сёння ўхілюся ад адказу, то гэты дзень будзе нібыта прапушчаным урокам — заўтра я паўтару тыя ж самыя памылкі. Кожны вечар Пан Бог чакае, каб я сумленна мог сказаць: «Споўнілася!». І тады кожная раніца будзе раніцай змёртвых¬паўстання. С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! А калі ўжо лекары бездапаможна апускаюць рукі, бачачы, што ўсе намаганні аказаліся безвыніковымі, каля ложка хворага непрыкметна з’яўляецца Яна — Маці. Ці была б Яна Маці, калі б не спадарожнічала Дзіця¬ці ў гэтую самую важную, апошнюю хвіліну? Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер, каб нашае жыццё было прыгожым, лепшым, набліжаным да Бога. Каб Ты, наша Найсвяцейшая Маці, некалі С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! І сёння так шмат жанчын плачуць, думаючы, што рушыцца іх ранейшы свет. І сёння Магдалена скардзіцца, што забралі Пана, а напалоханыя вучні зачыняюцца ў Вячэрніку... Да сучасных жанчын і вучняў Езусу ўжо не трэба пасылаць анёлаў, бо Ён мае цябе, мяне, мае столькі людзей, якім сказаў: «Ідзіце і скажыце маім братам... скажыце, што Я змёртвыхпаўстаў, што Я сапраўды жыву. Вось Я з вамі ва ўсе дні...». Праз некалькі хвілін я выйду з касцёла, вярнуся да маёй сям’і, акружэння. Што я ім прынясу? Калі не перадам ім паслання аб змёртвыхпаўстанні, то хто ж гэта зробіць? Я бачыў Пана, і гэта Ён мне сказаў... С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, |
Адноўлена 01.12.2014 12:57 |