Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Павел ад Крыжа, святар |
![]() Неўзабаве быў заснаваны першы кляштар, але напісаны Паўлам статут быў настолькі суровы, што Папа Бэнэдыкт ХІV перад тым як канчаткова зацвердзіць кантэмпляцыйна-апостальскую супольнасць Мукі Езуса Хрыста трохі яго змякчыў. Супольнасць хутка развівалася, і Павел, які асабіста заснаваў 12 кляштараў, у 1769 г. стаў яе генералам. Праз два гады ён заснаваў першы жаночы кляштар пасіяністак. Апошнія гады свайго жыцця Павел ад Крыжа правёў у Рыме, дзе і памёр 18 кастрычніка 1775 г. Ужо пры жыцці многія вернікі лічылі яго святым. Павел ад Крыжа з’яўляецца нябесным апекуном заснаванай ім супольнасці пасіяністаў. Успамін: 19 кастрычніка |
Адноўлена 15.07.2009 17:37 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.