|
«Гэта Ян, якому я адсек галаву, уваскрос»
У той час: Кароль Ірад пачуў пра Езуса, бо імя Ягонае стала вядомым, і сказаў: Гэта Ян Хрысціцель уваскрос з мёртвых, і таму цуды творацца ім. Іншыя казалі: Гэта Ілля. А яшчэ іншыя казалі: Гэта прарок, або як адзін з прарокаў. Калі Ірад пачуў гэта, ён сказаў: Гэта Ян, якому я адсек галаву, уваскрос. Бо сам Ірад паслаў схапіць Яна і зняволіў яго ў вязніцы з-за Ірадыяды, жонкі брата свайго Філіпа, таму што ажаніўся з ёй. Бо Ян казаў Іраду: Не дазволена табе мець жонку брата твайго. А Ірадыяда злавалася на яго і хацела забіць, але не магла, таму што Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы і святы, і аберагаў яго. Шмат разоў чуў яго і непакоіўся, але слухаў яго з ахвотай...
|